VANDRA

Follow VANDRA
Share on
Copy link to clipboard

Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным. Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас. Наш сайт: vandra.by Наш Instagram: instagram.com/vandra.by Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com

Раман Клеўжыц


    • May 13, 2025 LATEST EPISODE
    • monthly NEW EPISODES
    • 46m AVG DURATION
    • 64 EPISODES


    Search for episodes from VANDRA with a specific topic:

    Latest episodes from VANDRA

    Як горад Мінск паглынае вёскі | Аляксандр Лычаўка

    Play Episode Listen Later May 13, 2025 64:41


    ⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Лычаўка, краязнаўца і журналіст.Гадоў восем таму Аляксандр працаваў над буйным праектам пра былыя вёскі ў межах сучаснага Мінска. Дык вось пра гэтыя вёскі мы і пагаворым: што ад іх засталося, колькі назваў вёсак ды фальваркаў яшчэ захоўвае Мінск, наколькі гэтакае развіццё горада натуральнае і што далей ахопіць Мінск.❗️ ⁠Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

    Як знікае спадчына былога мястэчка Лахва | Сцяпан Нефідовіч

    Play Episode Listen Later Apr 8, 2025 54:38


    ⭐️ Госць эпізода - Сцяпан Нефідовіч, краязнаўца і былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры.Спадар Сцяпан нарадзіўся ў вёсцы Лахаўка, а гэта літаральна пад самой Лахваю. Таму гісторыя мястэчка яму вядома не толькі праз дакументы, але і наўпрост праз уласны досвед і праз мясцовых людзей.Са спадаром Сцяпанам мы паразмаўляем пра Лахвенскія вуліцы, пра палац Радзівілаў, пра габрэйскую забудову і як гэта ўсё паступова знікала. А напрыканцы эпізода падзялюся, чаму ўвогуле з'явілася тэма Лахвы і што мы мусім вынесці з гэтага.❗️ Артыкул Сцяпана Нефідовча "Радзівілы ў Лахве"❗️ ⁠Артыкул пра гісторыю Лахву на сайце "Тутэйшы"⁠❗️ ⁠⁠Дакументальны фільм пра гета ў Лахве❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

    Вясковыя музыканты Беларусі і ў чым іх адметнасць | Аляксей Крукоўскі і Андрэй Бароўскі

    Play Episode Listen Later Mar 25, 2025 75:07


    ⭐️ Госці эпізода — Аляксей Крукоўскі і Андрэй Бароўскі, музыкі на акардыёне і гармоніку і стваральнікі праекта пра традыцыйную музычную спадчыны і вясковых музыкантаў Беларусі — graj.byУ эпізодзе мы будзем размаўляць пра вясковых музыкантаў, адкуль яны бралі інструменты і веды каб граць, якая роля ў музыкантаў была ў вёсцы, пра арганістаў і пра тое, што нам кажуць здымкі праекта.Сайт праекта мае назву “Вясковы музыканты Беларусі”. Ці не ўзнікла ў вас думка, чаму менавіта вясковыя? Няўжо гарадскіх не было? З гэтага пытання мы і пачынаем гаворку.Тэма важная не толькі ў музычным полі, але і ў кразнаўчым. Калі ў вас ёсць здымкі ці некія ўспаміны і згадкі пра вясковых музыкантаў, то напішыце, калі ласка, Аляксею альбо Андрэю.❗️ Праект "Вясковыя музыканты Беларусі": https://graj.by/❗️ Facebook-старонка Аляксея Крукоўскага: https://www.facebook.com/profile.php?id=100004979325617❗️ Facebook-старонка Андрэя Бароўскага: https://www.facebook.com/andrej.borovskij.7❗️ Музей народных музычных інструментаў у Шыдлоўцы (Польшча): https://muzeuminstrumentow.pl/en/museum/❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны": https://www.vandra.by/skladankaШануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

    Як касцёл у Дубрава стаў каштоўнасцю толькі праз 219 год свайго існавання | Таццяна Шумель

    Play Episode Listen Later Mar 11, 2025 60:50


    ⭐️ Госця эпізода - Таццяна Шумель, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства школы ў Гарадку Маладзечанскга раёна.У мінулым годзе спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей пашырыўся за конт парэшткаў 219-гадовага касцёла. А паўтары гады таму касцёл увогуле планавалі знесці.Шлях уратавання быў прароблены Таццянай Шумель, госцяй сённяшняга эпізода. Пра шлях, пра парэшткі апшоняга мінскага ваяводы, пра ўратаваны абраз і што было зроблена пасля рашэння прызнаць касцёл каштоўнасцю - гэта ўсё мы абмяркоўваем у эпізодзе.❗️ Facebook-старонка Таццяны Шумель❗️ Выпуск "Радыё Марыя" пра касцёл у Дубрава❗️ Апісанне пахавання Адама Хмары❗️ Пра касцёл у Дубрава на "Планета Беларусь"❗️ Ігар Сумрачэўскі пра касцёл і абраз (частка 1)❗️ Ігар Сумрачэўскі пра касцёл і абраз (частка 2)❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны": ⁠https://www.vandra.by/skladanka⁠Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

    Вёска Аздамічы і лакальнае краязнаўства | Аляксандр Пархомаў

    Play Episode Listen Later Feb 11, 2025 57:35


    ⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Пархомаў, краязнаўца вёскі Аздамічы і стваральнікпраекта пра Аздамічы.Пра Аздамічы шмат хто мог даведацца праз дзейнасць Аляксандра Пархомава. Аляксандр распавядае пра вёску і яе радавод, а таксама дзеліцца здымкі дамашніх архіваў. Перад размоваю стаяла дзве мэты: даведацца пра працу над лакальным краязнаўствам праз разважанні і прыклады і зразумець, што з сябе ўяўляюць Азадамічы. Эпізод будзе пра блізасць да Альшан, пра перабудову царкву і чаму ў той мясцовасці з'яўляецца ўсё больш зацікаўленых людзей.❗️ Сайт пра Аздамічы: https://ozdamicze.com/❗️ Instagram-старонка праекта пра Аздамічы:https://www.instagram.com/ozdamicze/❗️ Калекцыя здымкаў Джона Кунстадтэра:https://radzimaphoto.com/❗️ Артыкул пра змены вакол цэркваў на Палессі:https://greenbelarus.info/articles/01-07-2021/cerkvy-na-palessi-vyalikiya-drevy-ssekchy-tui-pasadzic-fota❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны": https://www.vandra.by/skladankaШануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

    Што мы не ведаем пра Магілёў і яго спадчыну | Аляксей Бацюкоў

    Play Episode Listen Later Jan 21, 2025 64:19


    ⭐️ Госць эпізода - Аляксей Бацюкоў, гісторык і былы дырэктар музея гісторыі горада Магілёва. Спадар Аляксей амаль усё сваё жыццё пражыў у горадзе Магілёве, а частку жыцця аддаў менавіта працы з гісторыяй горада, таму яму дакладна ёсць чым падзяліцца.  Больш з таго ў Аляксея выйшла кніга пра гістарычную падзею горада ў 1942 годзе - “Магілёўскае цунамі”. Кніга выйшла з падтрымкаю Алега Давіда Лісоўскага, які падзяліўся здымкамі “цунамі” з уласнай калекцыі. Пра кнігу таксама будзе гаворка ў эпізодзе. Што ў эпізодзе: ці ісуне ў Магілёве імперскі дух; чаму Свята-Мікалаеўская царква - унікальны помнік архітэктуры; пасады Магілёва і запазычаная тапаніміка; зруйнаваная спадчына Магілёва ХХ стагоддзя; чаму столькі ўвагі да Пушкіна і дзіўны магілёўскі балкон; гісторыя пра Магілёўскае цунамі; якія рызыкі існуюць зараз для гістарычнага цэнтра. ❗️ Кніга "Магілёўскае цунамі": https://knihauka.com/mahilouskaje_cunami ❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны": https://www.vandra.by/skladanka Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

    Як бачыцца Беларусь праз 10 год актыўных вандровак | Саша Мацкевіч і poshyk.info

    Play Episode Listen Later Nov 26, 2024 57:29


    ⭐️ Госць эпізода - Саша Мацкевіч, стваральнік праекта poshyk.info. У лістападзе гэтага году праекту споўнілася 10 год, разам з тым можна фіксаваць досвед Сашы - 10 год актыўных вандровак. Менавіта пра гэты досвед, а таксама пра тое, як трансфармуецца праект і інтарэсы, і пойдзе размова ў эпізодзе. ❗️ Instagram-старонка праекта poshyk.info: https://www.instagram.com/poshyk.info/ ❗️ Сайт праекта poshyk.info: https://poshyk.info/ ❗️ Выпуск з Сашам пра Навагрудскі раён у падкасце Natatnik: https://youtu.be/nvE4TFuTUM4 ❗️ Выпуск з Сашам пра Мёрскі раён у падкасце Natatnik: https://youtu.be/75DMyywNue4 Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

    3D-мадэляванне і адбудова страчанай спадчыны | Уладзіслаў Чаховіч і "Спадчына"

    Play Episode Listen Later Nov 5, 2024 31:14


    ⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына. Гэты эпізод выходзіў на Patreon адразу пасля асноўнага выпуску. Сёння на Patreon выйдзе новы бонусны эпізод, таму падпісывайцеся і слухайце цікавосткі пра спадчыну! Размова з Уладзіславам пра спадчыну была насычаная, аднак усё трапіць у выпуск не магло. Усё ж выпуск на 1,5-2 гадзіны - гэта ўжо занадта. Адпаведна пад час мантажа частка размовы наўпрост адмыслова адклалася ў асобны боунсны эпізод. Эпізод уздымае дзве тэмы: пабудову страчанай спадчыны на падставе Гродзенскага кейса і 3D-мадэляванне спадчыны. Усё - на канкрэтных прыкладах, таму слухаць адно задавальненне. У канцы эпізода яшчэ таксама ўласныя разважанні па пытанню 3D-мадэлявання. Эпізода падкаста з Уладзіславам Чаховічам "Як (не) ахоўваецца спадчына Беларусі? ": https://youtu.be/mQn5PBJ6vws Узгаданы ў эпізодзе ўкраінскі праект Skeiron: https://skeiron.com.ua/en/saveukrainianheritage/ *** ❗️ Telegam-канал "Спадчына": ⁠⁠https://t.me/spadczyna ❗️ Чат-бот канала "Спадчына" для зваротнай сувязі: ⁠⁠https://t.me/spadczyna_szepat_bot ❗️ Facebook-старонка Уладзіслава Чаховіча: https://www.facebook.com/uladzislau.czachowicz

    Музычны фальклор: як і што спявалі беларусы | Вольга Барышнікава

    Play Episode Listen Later Oct 22, 2024 62:21


    ⭐️ Госця эпізода - Вольга Барышнікава, этнамузыколаг, аўтар кнігі "І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі". У эпізодзе пойдзем размова пра тое, як спевы нясуць у сябе лакальныя адметнасці, ці ўласцівы музычны фальклор для мужчыны, дзе адшукаць спевы са сваёй мясцовасці і пра спевы старавераў. А апошняе пытанне мы будзем разглядаць праз Воліну кнігу, якая вото выходзіць у публічны свет.

    "Куфар старажытнасцяў": як збіраецца беларуская спадчына | Павел Каралёў

    Play Episode Listen Later Oct 8, 2024 21:06


    Гэта бонусны эпізод паводле размовы з Паўлам Каралёвым у эпізодзе №36. У тым эпізодзе Павел распавядаў пра тое, як ён прыйшоў да праекта па зборы і захаванні беларускай спадчыны. Бонусны выпуск выходзіў адразу пасля эпізода №36 для падпісчыкаў на ⁠Patreon⁠. У гэтым эпізодзе Павел расказывае гісторыі з уласнага жыцця, як ён незвычайна сутыкаўся са спадчынай. Дакладней гэта размова пра тое, як праводзіліся археалагічныя раскопкі на сметніку Калядзічы, што здарылася з дзвярмі мячэці ў Даўбуцішках і як Павел здабыў каштоўны татарскі артэфакт! ❗️ Праект "Куфар старажытнасцяў": https://t.me/kufar_starazytnasc ❗️ Facebook-старонка Паўла Каралёва: https://www.facebook.com/pavall.karaliou

    Выданне кнігі "Шэпт" і традыцыя лекавання шэптам | Сяргей Лескець

    Play Episode Listen Later Sep 24, 2024 50:32


    Гэта бонусны эпізод, і ён будзе натуральным працягам эпізода №28 з Сяргеем Лескецем пра традыцыю лекавання шэптам і пра тое, як выдывалася кніга "Шэпт". Бонусны выпуск выходзіў адразу пасля эпізода №28 для падпісчыкаў на Patreon. У гэтым эпізодзе Сяргей расказывае, як прыйшла думка да выдання кнігі, якія выпрабаванні былі і як з імі змагаліся. А ў другой палове - пра чорную магію знахарак, цікавыя гісторыі пра стасункі ксяндзоў і шаптух, ці варта браць грошы шаптухам і як савецкі час паўплываў на развіццё традыцыі! Facebook-старонка Сяргея Лескеця: https://www.facebook.com/Leskiec Facebook-старонка кнігі "Шэпт": https://www.facebook.com/whisperleskiec/

    Што не так з музеямі ў Беларусі? | Аляксей Ластоўскі

    Play Episode Listen Later Sep 10, 2024 58:02


    ⭐️ Госць эпізода - Аляксей Ластоўскі, гісторык, сацыёлаг, даследчык гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці. Спадар Аляксей заахвочана наведвае музеі. Праз шматгадовы досвед у спадара Аляксея сфарміравалася шырокая нагледжанасць, праз якую было цікава паразмаўляць пра музеі Беларусі: ці адрозніваюцца структуры музейнай дзейнасці; што па тэхналогіях у музеях; што рабіць, каб пазбягаць школьнай музейнай траўмы; што з цэнамі ў музеях - карацей, што не так з музеямі ў Беларусі ды куды мы рушымся. ❗️ Facebook-старонка Аляксея Ластоўскага: https://www.facebook.com/aliaksei.lastouski/

    Жыццё па суседству з палацам | Кацярына Казлова і Паланечка

    Play Episode Listen Later Aug 27, 2024 56:55


    ⭐️ Госця эпізода - Кацярына Казлова, чалавек, чыя хата стаіць насупраць палаца Радзівілаў у Паланечцы. Гэтае суседства значным чынам паўплывала на лёс Кацярыны: і інтарэсы, і адукацыя, і праца. Кацярына была менеджарам у праекце аднаўлення палаца ў 2021 годзе. Менавіта, пра гэта і пойдзе размова: хто заклаў інтарэс да лакальнага, як пачалася і скончылася праца менеджерам праекта, як людзі не ідуць на кантакт, хаваючы фотаздымкі з дамашніх архіваў, што хацелася б зрабіць з Паланечкаю праз цяперашнюю актыўнасць. ❗️ Instagram-старонка Кацярыны Казловай: https://www.instagram.com/e.kozlowa/ ❗️ Instagram-старонка па гісторыі Паланечкі: https://www.instagram.com/history_of_polonechka/

    Як ладзяцца этнаграфічныя экспедыцыі | Марыя Варахоб і СЭТ

    Play Episode Listen Later Jun 18, 2024 62:12


    ⭐️ Госця эпізода - Марыя Варахоб, намесніца старшыні Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ). Марыя ўжо 15 год у СЭТе, і менавіта праз гэты досвед мы і абмяркавалі этнаграфічныя экспедыцыі. Пра што пойдзе размова? ці маюць дачыненне студэнты да СЭТа; як абіраецца рэгіён для даследавання; дзе вынікі экспедыцыі і як атрымаць да іх доступ; як і які традцыйны строй з экспедыцый трапіў у мастацкі музей; як гараць тэкстыльныя зборы ў вёсках; адукль з'яўляецца этнаграфічны тэкстыль на Куфары; калі з'явіўся пералом у пакаленнях адносна стаўлення да спадчыны. У гэтым годзе пройдуць дзве экспедыцыі у Салігорскім раёне і ў Слаўгарадскім/Чачэрскім раёнах. ❗️ Сайт Студэнцкага этнаграфічнага таварыства: https://set.ethno.by/ ❗️ Facebook-старонка СЭТ: https://www.facebook.com/set.ethno.by/

    Як палеская вёска паўплывала на стварэнне і развіццё праекта | Дзед Янкель і Пазнай Палессе

    Play Episode Listen Later Jun 5, 2024 44:11


    ⭐️ Госць эпізода - Дзед Янкель, ён жа Ігар Гайкевіч, стваральнік праекта “Пазнай Палессе” пра культуру, спадчыну і Палессе. Ігар паходзіць з вёскі Букча Лельчыцкага раёна, і вось гэтая вёска, яе ваколіцы - яны шчыльна паўплывалі на праект, і калі так можна сказаць, яго сфарміравалі. Пра што пойдзе размова? а хто ж такі дзед Янкель, адкуль пайшло гэта імя; мудрасці ад суседскага дзеда Пятро; успаміны пра святочныя традыцыі і адзенне ў Букчы; як пісалася кніга з дзедавымі казкамі і чаму яна не пра "казкі"; Букчанскія гісторыі пра белую карэту, пераслед на полі і сляпую вужаку; пра што даведаўся Ігар пра беларусаў праз праект. ❗️ Праект "Пазнай Палессе": ⁠⁠https://www.instagram.com/dzed_jankiel_/ ❗️ Кніга Дзеда Янкеля "Дзедавы казкі": спасылка тут

    Ратаванне і захаванне габрэйскай спадчыны вёскі Гарадок | Аляксей Жахавец

    Play Episode Listen Later May 21, 2024 44:24


    ⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. У папярэднім выпуску была размова пра лёс мястэчка, яго матэрыяльную спадчыну і што Аляксей робіць з ёй. У гэтым жа эпізодзе размов пойдзе пра габрэйскі бок Гарадка. Відавочнае пытанне, чаму? Па-першае, габрэйская старонка гісторыі надта важная для былога мястэчка: і гандаль, і сінагогі, і могліцы. Па-другое, фізічны накірунак праекта па Гарадку шчыльна звязаны з габрэйскай гісторыяй. Аляксей працуе па габрэйскіх могліцах, спрабуючы аднаваіць іх гісторыю і імёны. Што ўзгадаецца ў эпізодзе? у якім стане вёска Гарадок зараз; якія накірункі дзейнасць асноўныя ў працы над праектам; як шукаецца месца пахвання ахвяраў габрэйскага гета; як ідзе праца над старымі габрэйскімі могліцамі ў Гарадку; якія планы па праекце ў Аляксей і што б зрабілася, калі б не было абмежаванняў у рэсурсе. Дзякуй патронам за падтрымку! ❗️ Сайт краязнаўчага праекта: http://horodok.by/ ❗️ Facebook-старонка Аляксея Жахаўца: https://www.facebook.com/aliaksei.zhakhavets

    Лёс вёскі Гарадок: адбудова, руйнаванне і рэвіталізацыя | Аляксей Жахавец

    Play Episode Listen Later May 14, 2024 52:51


    ⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. Дзейнасць Аляксея шырокая, таму мы пашырылі нашу размову на два эпізоды, то бок наступны эпізод выйдзе таксама з Аляксеем, але ж ён будзе пра габрэйскую спадчыну Гарадка. А што ў эпізодзе #47? як і кім руйнавалася і аднаўлялася Гарадоцкая царква; якія артэфакты мінулага знаходзіліся на дварах ў Гарадку; які склаўся лёс воднага млына; чаму ў 2006 годзе знеслі дом рамесніка; колькі тысяч здымкаў ужо сабрана па Гарадку; ці дастаткова зацікаўленасці і дапамогі з боку грамадства і дзяржустаноў? Дзякуй патронам за падтрымку! ❗️ Сайт краязнаўчага праекта: http://horodok.by/ ❗️ Facebook-старонка Аляксея Жахаўца: https://www.facebook.com/aliaksei.zhakhavets

    Ці існуе могілаквы турызм у Беларусі?

    Play Episode Listen Later Apr 30, 2024 37:54


    Арганізаваныя эксурсіі і туры - гэта ано дробная частка могілкавага турызма, і гэта тое, што ўспрымаецца праз шаблоны. У Беларусі могілкавы турызм дык увогуле свой "іншасвет": гэта пра традыцыі, гісторыю і эстэтыку. Паслухайце эпізод, каб па-іншаму паглядзець на нашу могілкавую спадчыну! Пра што пойдзе гаворка? чаму могілкавы турызм успрымаецца пра экскурсіі; у чым эстэтыка могліц і ўласны топ для наведвання; як даследчыя мэты заводзяць людзей на экскурсіі; як праз пошукі сваіх продкаў былі праінвентарызаваны 18 могілак аднаго раёна; якія тэндэнцыі ў могілкавага турызма ў Беларусі; як адрозніваецца стаўленне да могілак на прыкладах сям'і. У эпізодзе зашмат адсылак да розных матэрыялаў, там ніжэй увесь спс таго, што наабяцаў у эпізодзе :) Падкаст Так склалася гістарычна з Сяргеем Грунтовым (эпізод №29): https://taksklhist.mave.digital/ep-30 Падкаст Так склалася гістарычна з Сяргеем Грунтовым (эпізод №30): https://taksklhist.mave.digital/ep-31 Мапа Кальварыйскіх могілак: https://docs.rferl.org/be-BY/2014/04/29/788772db-9b1b-4e81-a062-d24e592051d3.pdf Tiktok Івана Чайчыца: https://www.tiktok.com/@lvanbrest Цікавыя надмагіллі на Глобус Беларусі: https://globustut.by/type_tn_gravestones.htm Допіс Уладзя Кандрацені з выяваю Будчанскай пахавальнай традыцыі: https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=pfbid06NhxysJeUzev4EUoGjuvTwH2uHZ1QrCzxAJz45mSs4LnrNXgbRMZofkryMgN2vSdl&id=100036970604913 Выпуск Падарожжа Жыгамонта пра вёску Нагародавічы: https://www.youtube.com/watch?v=9aMAF0SPjGQ Instagram-старонка Машы Мароз: https://www.instagram.com/mashamaroz/ Кніга Воля з Аполя "Мое баба - діректор морга": https://ko-fi.com/s/3eea7bf598 База пахаванняў 7 буйных могліц Навагрудскага раёна: https://docs.google.com/spreadsheets/d/1m54cFA8JvbYTImt4h5RIWBZ8LRuxGSF9F_MA2WaJN14/edit#gid=1608025870 База пахаванняў 11 могліц малых вёсак Навагрудскага раёна: https://docs.google.com/spreadsheets/d/1-96eZ0xDEZZbVPj7R6oYxJL2jT-8GmIGG00t-aA0KAU/edit#gid=989650351 Асобая падзяка патронам за падтрымку!

    З чаго складаецца горад Маладзечна? | Уладзімір Садоўскі

    Play Episode Listen Later Apr 16, 2024 54:48


    ⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Садоўскі, чалавек, які шчыльна даследуе гісторыю Маладзечна, калі дакладней Маладзечна ХХ стагоддзя і архітэктуру Маладзечна. Пешшая вуліца ад вакзала ў Маладзечна хавае за сабою іншыя гістарычныя куткі горада, але ж яны дакладна вартыя ўвагі. Вачыма Уладзіміра як раз на іх паглядзім! Што будзе ў падкасце? дзе знаходзіцца гістарычны цэнтр Маладзечна чаму і калі цэнтр горада змясціўся на поўдзень развіццё фальварак Гелянова; чаму зруйнавалі браму ў Гелянова ў савецкі час; ці існуе пагроза зносу былой вёскі Бухаўшчына; спроба 3D-мадэлявання міжваеннай архітэктуры горада;  якія ёсць незакрытыя краязнаўчыя пытанні па Маладзечна; што выдавецкага рыхтуецца Уладзімірам па Маладзечна. ❗️ Facebook-старонка Уладзіміра Садоўскага: ⁠https://www.facebook.com/uladzimir.sadouski ❗️ 3D-мадэлі, створаныя Уладзімірам: ⁠https://www.behance.net/usadouski ❗️ Краязнаўчы праект пра Маладзечна: ⁠https://molodechno.net/ ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: ⁠https://t.me/vandra_by⁠ Асобая падзяка патронам за падтрымку!

    Манументальная спадчына Беларусі | Кацярына Рускевіч

    Play Episode Listen Later Apr 2, 2024 53:41


    ⭐️ Госця эпізода - Кацярына Рускевіч, даследчыца, якая ў свой час пачала цікавіцца і глыбока вывучаць манументальную спадчыну Беларусі. Усе даследаванні праходзілі праз вандроўкі, архівы ды людзей. Менавіта пра гэта і пагаворым у сённяшнім эпізодзе: пра шлях і досвед Кацярыны; пра тое, як ставяцца чыноўнікія да манументальнага мастацтва; пра прасоўванне гэтай спадчыны; пра тое, чаго не хапае манументальнай спадчыне зараз. Узагаданыя ў размове творы манументальнай спадчыны: мазаікі Новаполацка; мазаіка ў будынку паштамта ў Лідзе; мазаіка ў ліцэі будаўнікаў у Баранавічах; мазаіка на Доме культуры тэкстыльнага камбіната ў Баранівачах; люстры ў ЗАГСе Шчучына; мазаіка ля гарадскога стадыёна ў Бярозе; мазаіка на заводзе Дыяпраектар у Рэчыцы; мазаіка ў гасцініцы Планета ў Мінску; мазаіка на гасцініцы Турыст ў Мінску; мазаіка на школе па вуліцы Багадановіча ў Мінску. Facebook-старонка праекта Belarusian Soviet Monumental ARTInstagram-старонка праекта Belarusian Soviet Monumental ARTМапа мазаік НовополацкаМузей віртуальнай мазаікі БабруйскаАртыкул пра манументальнае мастацтва на 34travel

    Як (не) ахоўваецца спадчына Беларусі? | Уладзіслаў Чаховіч і "Спадчына"

    Play Episode Listen Later Mar 19, 2024 61:47


    ⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына. У сакавіку гэтага году ў Гродна былі знесены вайсковыя казармы канца 19 стагоддзя. Казармы ахоўваліся як шэраговая гістарычная забудова, аднак гэта не стала перашкодаю. для іх зносу Гэта не адзіны выпадак, калі нешта не тое адбываецца з гістарычнымі помнікамі ў Беларусі. Пра гэта на прыкладах і пойдзе размова з Уладзіславам. У другой палове размовы будзе ўзгаданы знос дома ў Брэсце. Размова ідзе пра дом на вуліцы Будзёнага. Пра тое, што знос быў незаконным у гэтым годзе пацвердзіў супрацоўнік Брэсцкага аблвыканкама. Пачытаць можна тут. Пра што пойдзе размова? шлях да ахоўніцкага актывізму і з'яўленне суполкі "Спадчына"; як вызначаецца, што ёсць гісторыка-культурная каштоўнасць; чаму гістарычныя аб'екты не трапляць пад ахову (кейс касцёла ў Лынтупах); гісторыя разбурэння вайсковых казарм у Гродна і чаму так адбываецца на іншых прыкладах; наколькі прыватныя інцыятывы шкодзяць спадчыне; што чакаць ад новага ўладальніка сінагогі ў Слоніме; станоўчыя прыклады аднаўлення спадчыны ў Беларусі; ці разумее грамадства, што нешта не тое адбываецца са спадчынай; прынцып элітызма ў прасоўванні спадчыны; над якім гістарычным аб'ектам і горадам і чаму Уладзіслаў як архітэктар хацеў бы папрацаваць. ❗️ Telegam-канал "Спадчына": ⁠⁠https://t.me/spadczyna ❗️ Чат-бот канала "Спадчына" для зваротнай сувязі: ⁠⁠https://t.me/spadczyna_szepat_bot ❗️ Facebook-старонка Уладзіслава Чаховіча: https://www.facebook.com/uladzislau.czachowicz

    Трылінка як спадчына Палесся польскіх часоў

    Play Episode Listen Later Mar 12, 2024 37:51


    Госцем эпізода будзе завочна Уладзіслаў Трылінскі і яго вынаходніцтва - трылінка. Маніторычы за тым, што абдываецца ў вандроўчым беларускім свеце за апошнія тыдні, не раз сустракаўся кантэнт з Пінску, дзе людзі акцэнтуюць сваю ўвагу на трылінцы. Трылінка ўпісана ў пешшую вуліцу Леніна, таму адпаведна мінуць яе нельга. Акрамя сацсеткавага кантэнта, перабіраю газеты польскіх часоў, трапілася нататка-навіна 30-ых гадоў, што паміж Брэстам і Пінска будзе пакладзена шаша з так званаю трылінкаю. Гэтыя два чыннікі сабраліся ў адное. Атрымоўваецца, што трылінка, гэта шчэ не стогадовая даўніна, але ж гэта натуральны чынам становіцца аб'ектам прыцягнення ўвагі. Гэта і падштрухнула да разбору тэмы трылінкі ды разважанняў, а што ж з ёй рабіць. што такое ўвогуле трылінка і адкуль пайшла яе назва; дзе Уладзілаву Трылінскаму прыйшла ідэя з шасцібаковымі пліткамі; калі дзень нараджэння трылінкі; якія бываюць трылінкі па відах, памерах і колерах; што пісалі польскія медыя пра будаўніцтва трылінкаю шашы №5 Кобрын-Пінск; успаміны бацькі пінчука пра ўдзел у будаўніцтве шашы; як знаходзілася і выкарыстоўваецца трылінка ў Брэсце і ў Пінску; дзе выкарыстоўваецца трылінка ў сучасныя часы (ад сметнікаў да гандлю); ці з'яўляецца трылінка прадметам спадчыны; што рабіць з трылінкаю зараз. ❗️ Мапа брукаваных дарог ❗️ Каардынаты маста Уладзіслава Трылінскага: 52.13983430913106, 19.87120208981726 ❗️ Каардынаты трылінкі паміж Бродніцай і Дубае: 52.0998606149805, 25.74838087318114 

    Жыццё і турызм на моры Герадота I Раман і Анатоль Нефідовічы

    Play Episode Listen Later Feb 20, 2024 62:53


    ⭐️ Госці эпізода - Раман і Анатоль Нефідовічы, стваральнікі праекта Palessie Travel. Надыходзіць вясна, на Палессі пачынаецца разводдзе рэк, таму ў хуткім часе сацсеткі будуць поўныя здымкаў і відэа гэтай з'явы. Сёння мы паглядзім на палескія рэкі з іншага боку, вачыма і расказамі Рамана і Анатоля Нефідовічаў. Пра што пойдзе размова? якую ролю геафак БДУ мае ў стварэнні праекта; колькі каштавала першая байдарка спадара Анатоля; як шукаецца рэчышча ракі ў балоце; наколькі меліяратыўная сістэма каналаў (былое балота Грычын) прыдатная да сплаваў; стварэнне новай сістэмы маршрутаў па ўзроўнях цяжкасці; якая праблема падштурхнула да сплаваў па Нёмане; стварэнне турыстычных баз ды музея; клубнічныя туры і каштоўнасць тэматычных актыўнасцей; якім адным словам можна апісаць стаўленне мясцовых жыхароў; як праект паўплываў на рынак нерухомасці; чаго не хапае з інфраструктуры для больш якаснай працы. Першы тур Мора Герадота адбудзецца 8 сакавіка, а ўвесь расклад можна палядзець на сайце. Пішыце Раману і Анатолю, прыязджайце на Лунінеччыну і захапляйцеся прыродаю ды лакальнымі расказамі! ❗️ Сайт праекта Palessie Travel: ⁠https://baida.by/ ❗️ Instagram-старонка праекта Palessie Travel: ⁠https://www.instagram.com/palessie_travel/⁠ ❗️ Instagram-старонка Рамана Нефідовіча: https://www.instagram.com/nef_ram/ ❗️ Артыкул пра праекта Palessie Travel: https://34travel.me/gotobelarus/post/palessie-travel

    Чым жыве і як працуе праект VANDRA | Q&A эпізод

    Play Episode Listen Later Nov 21, 2023 42:22


    Апошні эпізод другога сезона падкаста, дзе мы адказваем на пытанні слухачоў. Пытанні ўсе падзелены на тыя, што датычна працы над падкастам, і тыя, якія ахопліваюць іншыя напрамкі дзейнасці праекта. Пра што можна даведацца ў падкасце? хто тая каманда, якая працуе над праектам; як шукаем гасцей эпізодаў; што за слова "казьдзе" і якія дзіўныя словы шчэ можна пачуць у гаворцы; чаму эпізод з Сяргеем Лескецем стаў адным з уласна захапляльных у другім сезоне; якім быў бы праект VANDRA, калі не было абмяжаванняў у рэсурсах; што матывуе працаваць над праектам і навошта ўсё гэта. Напрыканцы снежня падсумуем вынікі другога сезона статыстыкай. Дзякуй за тое, што слухалі і падтрымлівалі падкаст, не развітваемся і на сувязі! Асобая падзяка патронам за падтрымку!

    Аднаўленне маёнтка Ромера і Сулістроўскіх | Канстанцін Хурс

    Play Episode Listen Later Nov 7, 2023 49:24


    ⭐️ Госць эпізода - Канстанцін Хурс, чалавек, які ў 2022 годзе набыў маёнтак Ромера (а раней роду Сулістроўскіх) у вёсцы Каралінова (Пастаўскі раён). У маёнтку пэўны час жыў выбітны, але, на жаль, не такі вядомы ў Беларусі мастак - Альфрэд Ромер. Менавіта Альфрэд Ромер напісаў Пінскую мадону. Дачка ж мастка, Гелена Ромер, займалася асветніцкай дзейнасцю на тэрыторыі Беларусі. Аб чым пойдзе гаворка? як прыйшла ідэя з набыццём маёнтка; ці дастаткова ўвагі ў Беларусі да постаці Альфрэда Ромера; што было зроблена ў маёнтку за гэты час; якое стаўленне мясцовых жыхароў і улад да дзейнасці Канстанціна; якая падтрымка патрэбна ў працы з маёнткам (а яна патрэбна); якая падзея для Канстаціна - уласны дэдлайн па працы з маёнткам; што ўрэшце плануецца зрабіць у доўгатэрміновай перспектыве. Маёнтка Ромера месціцца ў вёсцы Каралінова (Пастаўскі раён, Віцебская вобласць). ❗️ Сайт маёнтка Ромера: https://www.romer.by/ ❗️ Instagram-старонка праекта: https://www.instagram.com/maentak.romera/ ❗️ Электронная пошта: romer.maentak@gmail.com

    Праект "Жніво" і генеалагічныя экспедыцыі | Аляксей Білецкі

    Play Episode Listen Later Oct 24, 2023 42:27


    ⭐️ Госць эпізода - Аляксей Білецкі, стваральнік праекта “Жніво”. Дзейнасць праекта Жніво накіравана на людскую і дакументальную спадчыну, а асноўным напрамак зараз з'яўляецца збор гістарычных генеалагічных дакументаў, які знаходзяцца не ў архівах, а раскіданы па ўсёй краіне: ад музеяў і цэркваў да калекцыянераў і наўпрост у кагосьці дома. Аб чым пойдзе гаворка? як з'явілася ідэя праекта і збора гістарычных дакументаў; дзе могуць захоўвацца дакументы па Беларусі; як ладзяцца генеалагічныя экспедыцыі; што робіцца з вынікамі экспедыцый; як уладкавана сістэма карыстання вынікамі экспедыцыі (выкупы і данаты); які існуе кантакт паміж праектам і іншымі генеолагамі Беларусі; што зараз робіцца валанцёрамі праекта і якія планы далей. ❗️ Сайт праекта "Жніво": https://zhnivo.com/ ❗️ Telegam-суполка праекта "Жніво": https://t.me/zhnivo

    Даследаванне вёскі праз гісторыю сям'і | Марыя Варахоб і Дзядзічы

    Play Episode Listen Later Oct 10, 2023 50:41


    ⭐️ Госця эпізода - Марыя Варахоб, намеснік старышні студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Аднак размова пойдзе не пра СЭТ і яго дзейнасць, а пра сямейныя гісторыі Марыі і яе досвед у даследаваннях гэтай справы. Аб чым пойдзе гаворка? як Марыя пачала даследаваць гісторыю сям'і; як сям'я Марыя заснавала Малыя Дзядзічы; як і якія гістарычныя сямейныя дакументы захаваліся ў Марыі (нават план фальварак!) гісторыі пра прадзядуль: служба ў жандармерыі ў Вільні і вандроўка ў Амерыку да нявесткі;  як знайшоўся відзік з фотаздымкам сям'і Марыі; чаму ў Дзядзічах не ўзгадваецца Другая Сусветная вайна; як зараз выглядаюць Дзядзічы і ці ёсць уплыў не тутэйшых жыхароў на вёску.  

    Праект «Куфар старажытнасцяў», ці як збіраецца і ратуецца спадчына | Павел Каралёў

    Play Episode Listen Later Sep 26, 2023 59:27


    ⭐️ Госць эпізода - Павел Каралёў, музеезнаўца і аўтар праекта па захаванню беларускай спадчыны "Куфар старажытнасцяў". Аб чым пойдзе размова ў выпуску? адкуль прыходзіў інтарэс да спадчыны і якая тут роль універсітэта, чаму праект "Куфар старажытнасцяў" названы ў гонар братоў Луцкевічаў, якія былі першыя артэфакты ў калекцыі праекта, як Павел уратаваў надмагільны помнік з берага ракі Свіслач, які артэфакт са збораў Паўла хацелі выкупіць музеі, як наладжана сувязь з музеямі і калекцыянерамі, ці нармалёва ўвогуле збіраць калекцыі і нікому іх не паказываць, як "Куфар старажытнасцяў" стаў экспазіцыйнай выставай, дзе выстава месціцца і як туды трапіць. ❗️ Праект "Куфар старажытнасцяў": https://t.me/kufar_starazytnasc ❗️ Facebook-старонка Паўла Каралёва: https://www.facebook.com/pavall.karaliou ❗️ Электронная пошта Паўла Каралёва: karaliou1982@gmail.com

    Як захоўваецца спадчына на Ганцавіцкім Палессі | Уладзімір Кандраценя і Палескі палын

    Play Episode Listen Later Sep 12, 2023 58:40


    ⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Кандраценя, стваральнік праекта па захаванні этнаграфічнай спадчыны Ганцавіцкага Палесся. Аб чым пойдзе размова ў выпуску? як прыйшла ідэя праекта,  ці паўплываў на інтарэс Аляксандр Сержпутоўскі, як адбылася супраца з Традыцыйным строем, якія абрады праводзілі на імпрэзе Калядных спевак, наколькі вялікая ўласная калекцыя тэкстылю, як да Уладзіміра трапіў кабацік, якому амаль 130 год, як праводзяцца абрады прыбірання крыжоў і “лялька-немка”, якія ўсталяваліся стасункі з Дамамі культуры і рамёстваў і мясцовымі жыхарамі.  А яшчэ Уладзімір дае свае ўласныя парады, куды варта з'ездзіць у Ганцавіцкім раёне! ❗️ Праект "Палескі палын": https://www.instagram.com/paleski_palyn/ ❗️ Facebook-старонка Уладзіміра Кандрацені: https://www.facebook.com/profile.php?id=100036970604913

    Птушыны свет Беларусі | Аляксандр Вінчэўскі

    Play Episode Listen Later Aug 29, 2023 56:50


    ⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Вінчэўскі, арнітолаг, якія займаецца птушкамі з 80-ых гадоў. Птушыны свет - гэта пра прыродную спадчыну і экатурзым. А гэта тое, што ў Беларусі застаецца недаацэненым грамадствам. Адпаведна, варта пра гэта казаць і пашыраць веды. ❗️ Дарэчы, 2 верасня 2023 года пройдзе адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі -  BirdRace-2023. Усе дэталі і форма рэгістрацыі тут. Аб чым пойдзе гаворка? як спадар Алесь зацікавіўся птушкамі; колькі птушак спадар Алесь пабачыў у Беларусі і колькі застаецца; як і чаму мігруюць птушкі (з беларускімі прыкладамі); як паўплываюць змены клімата на птушыныя папуляцыі ("праблема пардвы"); калі мы можам сябе зваць птушкарамі; як навучыцца пазнаваць птушак і па чым іх пазнаваць; навошта кальцуюць птушак і як больш тэхналагічна адсочваюць за іх жыццём; як стварыўся і працуе праект "Вялікі шлях арляца"; ці ўсё акей у Беларусі з інфраструктурай для птушкавання; ці ёсць патрэба ў арніталагічнай адукацыі грамадства. Спадар Алесь таксама дае парады, дзе і як фіксаваць свае назіранні за птушкамі, таму ніжэй - спасылкі на адпаведныя сэрвісы: https://observation.org/ https://ebird.org/ https://www.inaturalist.org/ ❗️ Facebook-старонка Алеся Вінчэўскага: https://www.facebook.com/alexandre.vintchevski ❗️ Праект "Дзікая прырода побач": https://wildlifebelarus.org/ ❗️ Праект "Крылы.by": http://kryly.by/

    Мінулае і сучаснае абрадавых свят беларусаў | Таццяна Валодзіна

    Play Episode Listen Later Aug 15, 2023 62:34


    ⭐️ Госця эпізода - Таццяна Васільеўна Валодзіна, фалькларыстка і доктар філалагічных навук. Таццяна Васільеўна была ў мноствах этнаграфічных экспедыцыях і бачыла на ўласныя вочы шмат разнастайных святочных абрадаў, таму ёй дакладна ёсць чым падзяліцца. А тэма эпізода з'явілася з назіранняў, што беларусы сталі пакрысе пераасэнсоўваць абрадавую спадчыну і ўводзіць яе ў свой лад жыцця. Будзем разбірацца! Аб чым ідзе размова? з чаго складаецца народны каляндар беларуса; як ужываюцца паганскія і царкоўныя святы ці што такое народнае хрысціянства; якія абрады народнага каляндра па сваіх падыходах існуюць зараз; якія абрадавыя святы больш за ўсіх уразілі Таццяну Васільеўну; ці з'яўляецца палеская абрадавая культура больш развітой і насычанай, чым культуры іншых краёў Беларусі; як адаптаваць абрадавую культуру, калі зміраюць вёскі; ці можам казаць, што абрадавая культура становіцца музейнай; у якога рэгіёна ёсць файная абрадавая база, але пра яе менш ідзе гаворка; чаму бабуля ў Дрыбінскім раёне не можа есці блінца з мёдам (абрадавыя флэшбэкі) аб чым сведчыць уздым прасоўвання свята Купалле ў наш час; ці ёсць нешта агульнае паміж сучаснымі і мінулымі Дажынкамі; ці зможам мы змяніць стаўленне да Дажынак у будучыні якія абрады могуць стаць падставаю для сучасных фестываляў; наколькі дарэчна спалучаюцца сучасныя тэхналогіі і абрадавая культура. У выпуску шмат цікавых прыкладаў з экспедыцый Таццяны Васільеўны! Асобая падзяка патронам за падтрымку! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: ⁠https://t.me/vandra_by⁠ ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: ⁠https://www.patreon.com/vandraby ❗️ Падтрымайце праект на Boosty: ⁠https://boosty.to/vandraby/donate

    Дворыкі Брэста як лакальны брэнд горада | Воля Малафеечава

    Play Episode Listen Later Aug 1, 2023 53:40


    ⭐️ Госця эпізода - Воля Малафеечава, берасцейская экскурсавод, якая стварыла лакальны брэнд - дворыкі Брэста. Пад час кавіда, увесну 2020 года Воля вырашыла сабраць ахвотных на шпацыр па дворыках, і з таго часу гэта пераўтварылася у сапраўдны брэнд горада. Але ж інтарэс да іх з'явіўся шчэ раней. Адкуль? Даведаемся ў выпуску. Аб чым ідзе размова? як з'явіўся інтарэс да дворыкаў Брэста і пры чым тут Яўхім Басін; як кавід паўплываў на першы шпацыр па дворыках; што мы маем на ўвазе пад дворыкамі; у якіх гарадах мы можам іх вылучыць як аб'ект спадчыны; што з канкурэнцыяй паміж экскурсаводамі ў дворыках; як наладжваюцца стасункі з мясцовымі жыхарамі; як дворыкі змяніліся за тры гады шпацыраў па іх; як дворыкі перажываюць урбаністычныя змены ў горадзе; якой бачыцца (хочацца бачыць) перспектыву дворыкаў. А яшчэ ў выпуску Воля дзеліцца сваім топам дворыкаў Брэста!   ❗️ Instagram-старонка Волі: ⁠ https://instagram.com/brest_gid Асобая падзяка патронам за падтрымку! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: ⁠https://t.me/vandra_by⁠ ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: ⁠https://www.patreon.com/vandraby

    Спадчына Храптовічаў у Шчорсах: што мелі, як ратавалі і што будзе далей | Ганна Булда

    Play Episode Listen Later Jul 18, 2023 63:46


    ⭐️ Госця эпізода - Ганна Булда, заснавальніца і кіраўніца ліквідаванага фонда “Шчорсы і Храптовічы”. Спадарыня Ганна прыйшла да дзейнасці ў Шчорсах праз сон, пошукі неабходнай сядзібы і дыпломны праект у ўніверістэце. Фонд быў створаны ў 2017 годзе і за гэты час была праведзена вялізарная праца, каб захаваць матэрыяльную спадчыну Храптовічаў, літаральна паказаць яе за хмызнякамі і заахвоціць грамадства праз летнікі, супрацу з інстытутамі і актывістамі. Аб чым ідзе размова? як спадарыня Ганна праз сон прыйшла да сядзібы; як ствараўся фонд і якія былі першыя крокі; што было зроблена ў першыя гады дзейнасці фонда; што з сябе ўяўляе сядзібны комплекс; чаму сядзіба ў Шчорсах павінна быць аб'ектам міжнароднага знаячэння; чаму гаспадарчы двор стаіць ў кіламетры ад сядзібы і выглядае нібыта палац; як вярталіся кнігі з бібліятэкі Храптовічаў; дзе можа знаходзіцца культурная спадчына Храптовічаў; як наладжваўся кантакт фонда з грамадствам; якімі былі стасункі з сядзібай Шчорсы; якія перспектывы ліквідаванага фонда і сядзібнага комплекса Храптовічаў. Шчырая парада - даслухаць выпуск да канца. Там кранальны і ёмісты адказ пра сучасны стан тых, хто займаўся і займаецца беларускай культурай.  ❗️ Сядзібны комплекс Храптовічаў месціцца ў вёсцы Шчорсы (Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць). Сайт сядзібы Хратопвічаў (перароблены сайт фонда "Шчорсы"): ⁠chreptowicz.org⁠  Facebook-старонка сядзібы Храптовічаў: ⁠https://www.facebook.com/chreptowicz.org⁠  Facebook-старонка Ганны Булда: ⁠https://www.facebook.com/anbulda⁠  Асобая падзяка патронам за падтрымку! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: ⁠https://t.me/vandra_by⁠❗️ Падтрымайце праект на Patreon: ⁠https://www.patreon.com/vandraby⁠

    Як аднаўляецца сядзіба батаніка Адамава? | Максім Жукаў

    Play Episode Listen Later Jun 20, 2023 46:41


    ⭐️ Госць эпізода - Максім Жукаў, прадпрымальнік з Віцебска і ўладальнік сядзібы Адамавых у Вялікіх Лётцах. Уладальнік, таму што спадар Максім набыў маёнтак і выканаў неабходныя патрабаванні. Сёння як раз і будзе размова пра тое, як праходзілі гэтыя тры гады, што было зроблена, якія планы і з якімі перашкодамі сутыкаўся ды і па сённяшні час сутыкаецца спадар Максім. Аб чым жа пойдзе размова?

    Чым жыве спадчына Ружан? | Антось Арцюх

    Play Episode Listen Later Jun 6, 2023 53:36


    ⭐️ Госць эпізода - Антось Арцюх, экскурсавод па мястэчку Ружаны. Антось прыехаў у Ружаны на адпрацоўку ў музей і працягнуў самастойную працу ўжо пасля.  Атрымалася карысная размова, каб разумець каштоўнасць спадчыны мястэчка, яе стан і тыя праблемы, якія варта вырашаць для яе развіцця.  Аб чым ідзе размова?

    Традыцыя лекавання шэптам | Сяргей Лескець

    Play Episode Listen Later May 23, 2023 59:59


    ⭐️ Госць эпізода - Сяргей Лескець, фатограф і аўтар кнігі "Шэпт".  Сяргей амаль 10 год таму пачаў ездзіць у экспедыцыі да шаптух і знахараў, каб рэалізаваць тэматычны фотапраект. Аднак замест фотальбома першай была выдадзена кніга паводле яго экспедыцый - "Шэпт". У эпізодзе мы будзем размаўляць не пра кнігу, а менавіта пра традыцыя шэптаў праз досвед Сяргея. Аб чым ідзе гаворка?

    Як працуе краязнаўчы музей? | Музей Беларускага Палесся і Ганна Садоўская

    Play Episode Listen Later May 9, 2023 49:31


    ⭐️ Госць эпізода - Ганна Садоўская, былая супрацоўніца музея ў Пінску. Ганна актыўна працавала ў музеі з 2012 году і сышла з пасады некалькі месяцаў таму. Атрымалася шчырая і карысная размова, каб асэнсаваць усё тое, што адбываецца ў музейнай справе і задумацца аб тым, як гэта павінна працаваць. Аб чым ідзе размова?

    Этнаграфічныя экспедыцыі | Юзаф Абрэмбскі і вёскі Палесся

    Play Episode Listen Later Apr 25, 2023 33:26


    ⭐️ Госць эпізода - Юзаф Абрэмбскі. Дакладней, выпуск - не з госцем, а пра яго дзейнасці на Палессі. Юзаф Абрэмбскі заахвоціўшыся этнасацыялогіяй наведвае два разы Палессе: першы раз - масштабная экспедыцыя па ўсіх частках Палесся ў 1934 годзе, другі - экспедыя, уявіце, на тры месяцы ў вёску Альманы Столінскага раёна. У эпізодзе разглядаем наведванні Юзафа Абрэмбскага чатырох вёсак па раёнах у слупок: Люсіна і Макава ў Ганцавіцкім раёне, Езярніца ў Лунінецкім і Альманы ў Столінскім.   Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?

    Стараверы Заходняга Падзвіння | Вольга Барышнікава

    Play Episode Listen Later Apr 11, 2023 55:43


    ⭐️ Госць эпізода - Вольга Барышнікава, нашчадніца старавераў і даследчыца музычнага фальклора старавераў Заходняга Падзвіння. Воліны продкі-стараверы жылі ў вёсцы Каралева Шаркаўшчынскага раёна, таму ў гэтым эпізодзе гаворка пойдзе менавіта пра старавераў-беспапоўцаў Заходняга Падзвіння. Аб чым ідзе гаворка?

    Як жывуць і даследуюцца Трышынскія могілкі ў Берасці? | Іван Чайчыц

    Play Episode Listen Later Mar 28, 2023 56:45


    ⭐️ Госць эпізода - Іван Чайчыц, берасцейскі краязнаўца, некрапаліст, які даследуе Трышынскія могілкі ў Берасці. Таксама некалькі год таму спадар Іван напісаў кнігу "Нататкі берасцейскага некрапаліста". Аб чым ідзе гаворка?

    Крэўскі замак: гістарычная роля і доля, рэстаўрацыя і праблемы інфраструктуры | Алег Дзярновіч

    Play Episode Listen Later Mar 14, 2023 46:23


    ⭐️ Госць эпізода - Алег Дзярновіч, кандыдат гістарычных навук і кіраўнік даследчых і археалагічных прац у Крэўскім замку. Аб чым ідзе гаворка?

    Як даследаванне роду прыводзіць да краязнаўства? | Сяргей Андрыянаў

    Play Episode Listen Later Feb 28, 2023 50:57


    Размаўляць у гэтым эпізодзе будзем пра генеалогію, то бок людскую спадчыну, і як яна сутыкаецца з краязнаўствам на ўласным прыкладзе госця. Госць эпізода - Сяргей Андрыянаў, які шчыльна займаецца генеалагічнай справаю і даследаваў радавод да 16 стагоддзя. Даследаванне свайго роду прывяло Сяргея да даследавання вёскі Лашанцы Крупскага раёну, адкуль паходзіць частка роду, а зараз пастаўлена мэта - выдаць кнігу па гісторыі былога маёнтка і яго жыхароў. Аб чым ідзе гаворка? як даследаваць радавод па жывых крыніцах; як могліцы дапамагаюць даведацца пра сваякоў (з файнымі гісторыямі); што неабходна зрабіць перад тым, як ісці ў архіў; як можна зразумець рысы сваёй сям'і праз гісторыю продкаў (з файнымі гісторыямі №2); ці патрэбна адлічбоўка архіваў у Беларусі; як даследаванне роду можа прывесці да краязнаўства і напісанне кнігі; як ставяцца жыхары вёскі Лашанцы да краязнаўства; і ўсё гэтыя гісторыі - праз уласныя прыклады! Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby Instagram-старонка Сяргея: https://www.instagram.com/andryjanau/ Facebook-старонка Сяргея: https://www.facebook.com/andryjanau

    Беларускія татары: мячэць у Даўбуцішках, Іўеўскі распеў карана і беларуская арабіца | Сялім Ільясевіч

    Play Episode Listen Later Feb 14, 2023 43:36


    Дваццаць першым выпускам мы распачынаем другі сезона падкаста і ў ім кранаем надзвычай цікавую тэму: тэма спадчыны народнай супольнасці Беларсуі. Госць эпізода - Сялім Ільясевіч, этнічны беларускі татарын, які жыве ў мястэчку Іўе. Дарэчы, у Іўе ўвогуле знаходзіцца самая буйная татарская абшчына ў Беларусі і стаіць адзіная мячэць, якая не зачынялася ад свайго будаўніцтва. Аб чым ідзе гаворка? ці ганебна зваць беларускага татарына татарынам; наколькі блізкародныя сувязі прымальны ў татарскім шлюбе; у чым каштоўнасць страчанай мячэці у Даўбуцішках і што з мячэццю ў Лоўчыцах; як будавалі Іўеўскую мячэць; што за з'ява беларуская арабіца; чым каштоўны і які па гучанню Іўеўскі распеў карана; які заховаўваецца спадчына ў сучаснасці і ці патрэбен асобны музей татарскай спадчыны. Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby Instagram-старонка Сяліма: https://www.instagram.com/sialimka_nebiaspecnasc/

    Беларуская вёска: каштоўнасць, рэйтынг прывабнасці і экспедыцыя ў Малыя Сітцы | Раман Клеўжыц

    Play Episode Listen Later Dec 27, 2022 26:59


    Дваццаты эпізод падкаста - апошні эпізод першага сезона VANDRA падкаста. Эпізод - без гасцей, але з разважаннямі, ідэямі і ўласным досвед экспедыцыі ў вёску. Апошнюю частку эпізода можна нават можна адзначыць як Докшыцкія гісторыі. Аб чым разважаем у падкасце? што ёсць вёска і чым яна адрозніваецца ад аграгарадка на прыкладзе падарожжа па Шчучыншчыне; анансуем ідэю рэйтынга прывабнасці вёсак; знаходзім адказы на пытанне, у чым каштоўнасць беларускай вёскі і на што трэба звяртаць увагу у вёсцы; расказываем пра экспедыцыю ў Малыя Сітцы, дзе 86-гадовая жыхарка вёскі расказывае жыццёвыя гісторыі! Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! Дзякуй патронам за падтрымку

    Палескія гісторыі: царкоўны летапіс, паліцаі і гасцяванне цыган | Вялікія Чучавічы

    Play Episode Listen Later Dec 13, 2022 31:12


    Гэта другі выпуск з палескімі гісторыямі. У гэтым эпізодзе мы накіроўваемся ў вёску Вялікія Чучавічы, а госцямі эпізода будуць трое жыхароў вёскі: Хвастоў Яўген Іванавіч - першы краязнаўца Чучавіцкага краю, Грыцкевіч Іван Адамавіч, 1935 г.н. - адзін са старэйшых дзядоў у Чучавічах, Грыцкевіч Марыя Сцяпаўнаўна, 1927 г.н., якая расказывала пра забойства польскага палкоўніка і дзялілася ўспамінамі пра польскі час. Яўген Хвастоў распавядзе пра тое, што пісалі ў царкоўным летапісе і як знайшлі чучавіцкіх паліцаяў у Казахстане. Грыцкевіч Іван падзеліцца ўспамінам пра свайго дзеда, врача, які жыў у дзеда Дзем'яна, млынара, дзедавага брата-паліцая і першую настаўніцу Варвара Цярэнц'еўны. Грыцкевіч Марыя раскажа, як у вёску прыязджалі цыганы, чаму цыган крычаў на сваю жонку і як да бабы Мар'і прыйшла цыганка з зубным болем. ⭐️ Першыя Палескія гісторыі скончываліся вершам-спевам “Марына гатуй перогі”, а ў гэтым эпізоде будзе другі верш, а дакладней польская жаўнерская песенка, ад бабы Мар'і “Мілы вечык павевуе”. Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

    Велавандроўкі па Беларусі | Аляксандр Тарасевіч

    Play Episode Listen Later Nov 29, 2022 32:51


    Вандроўкі па Беларусі - гэта складная тэма, калі ты не на машыне. Цягнікамі не ўсюды дабярэшся, а аўтобусы з большага ездзяць не зручна. Ёсць яшчэ маршруткі, але і іх з добраякасным сэрвісам не хапае. У апошнія гады ўсё больш папулярнымі становяцца веласіпеды. Гэта можна заўважыць і па русе ў гарадах. Таму камбінацыя цягнік + веласіпед стала адной з папулярных сярод вандроўнікаў. Велавандроўнікі ствараюць свае велаблог, сайты і здымаюць тыктокі. Госць эпізода - Аляксандр Тарасевіч, які вядзе свой трэвел-велаблог і тым самым прасоўвае цікавыя і прыгожыя мясціны Беларусі. Аб чым ідзе гаворка? - да чаго інтарэс з'явіўся спачатку: спадчына ці веласіпед; - якая сярэдняя адлегласць для добрага велападарожжа; - ці існуюць сезоны ў велвандровак; - якія велападарожжа былі самымі захапляльнымі; - топ-3 маршрутаў ад Аляксандра; - ці ёсць праблемы з велаінфраструктурай. ⭐️ Маючы пэўны досвед у велападарожжах, далучыўся да Аляксандам па парадам маршрутаў, а таксама падзяліўся ў выпуску сваімі думкамі па праблемах інфраструктуры (спойлер: іх шмат). Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby Instagram-старонка Аляксандра: https://www.instagram.com/zakozelorzeszko Youtube-канал Аляксандра: https://www.youtube.com/@biketravelbelarus.4196 TikTok-канал Аляксандра: https://www.tiktok.com/@bike_travel_belarus Дадтковыя спасылкі па велападарожжам: Instagram-старонка Андрэя: https://www.instagram.com/and.char/ Instagram-старонка Зміцера: https://www.instagram.com/velodim.by/ Сайт Зміцера Ленкаўца: https://ldd.by/

    Закозель і аднаўленне капліцы роду Ажэшка | Сяргей Крук

    Play Episode Listen Later Nov 15, 2022 41:29


    На сённяшні дзень у Беларусі пры наяўнасці мноства зруйнаваных гістарычных каштоўнасцей не так шмат вядзецца рэстаўрацыйных прац. У 2019 годзе ў вёсцы Закозель на неагатычнай капліцы роду Ажэшка раслі дрэвы, а зараз ужо ідзе трэцці год яе аднаўленне, а ў капліцы ўжо нават стаяць вітражы. Госць эпізода - Сяргей Крук, рэстаўратар і чалавек, які прасоўвае спадчыну Закозеля ў сацсетках. Аб чым ідзе гаворка? як Сяргей трапіў да капліцы; ці мае дачыненне да капліцы Элаіза Ажэшка; што адбывалася з капліцаю ў міжваенны час.; калі была разрабавана капліца (спойлер: у савецкія часы); якія знаходкі былі зроблены пад час працы; ці дапамагаюць мясцовыя ўлады з аднаўленнем капліцы; дзе былі зроблены вітражы і чугунныя абрамленні; якія планы па рэстаўрацыі і чаго не хапае Закозелю. Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby Instagram-старонка капліцы ў Закозелі: https://www.instagram.com/zakozelorzeszko

    Этнаграфічныя экспедыцыі | Луіза Арнер Бойд і Пінскае Палессе

    Play Episode Listen Later Nov 1, 2022 28:56


    Гэтым выпускам адкрываем тэму этнаграфічных экспедыцый па Палессі. Гасцей не будзе, бо ўмоўныя госці - даследчыкі/этнографы. У апошнія часы людзі сталі часта публікаваць фотаздымкі з Палесся, але ж за фотаздымкі - гэта толькі візуальная справаздача цэлага працэса. Ці ведаем мы аўтараў фотаздымкаў і што яны рабілі на Палессі? У 1934 годзе ў экспедыцыю па Пінскім Палессі прыязджаем амерыканка Луіза Арнер Бойд. Аб чым ідзе гаворка ў падкасце? Хто такая Луіза Бойд і адкуль у яе цяга да вандровак? Куды ў 1920-ыя даследчыца ездзіла ў экспедыцыі? Як выпадковая сустрэча занесла Бойд у Варшаву? Па днях разбіраем экспедыцыю Луізы Бойд вакол Пінска. Шукаем, як шануецца спадчына Бойд на Палессі. Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby Сайт мястэчка-прызрака Бодзі: https://www.bodie.com/ Дакументальны фільм “Полесье Луизы Бойд”: https://youtu.be/c38aoONqAZw Фотальбом “Палессе Луізы Бойд” : http://polesie.org/wp-content/uploads/2016/03/Luiza_Boyd-Albom.pdf

    Адукацыя і культурная спадчына | Сцяпан Стурэйка

    Play Episode Listen Later Oct 18, 2022 44:06


    Адукацыя ў галіне спадчыны - праблемная тэма ў Беларусі, бо адсутнічаюць інстуцыянльныя адзінкі, якія гэтым займаюцца. Усё трымаецца на ўласных інцыятывах, а арганізацыі, што маюць дачыненне да спадчыны, прымусова закрываюць.

    Краязнаўцы Беларусі | Кастусь Шыталь і Глыбоччына

    Play Episode Listen Later Aug 30, 2022 35:18


    Чатырнаццаты выпуск падкаста - крайні выпуса перад зменамі ў праекце VANDRA. Будзе перапынак, але ж будзем намагацца вярнуцца як мага раней і з палепшыыь нарэшце якасць гука

    Экспедыцыі па вёсках Усходняга Палесся | Саша Нікіцін

    Play Episode Listen Later Aug 16, 2022 37:19


    Гэта трынаццаты выпуск з супрацоўнікам Веткаўскага музея, Сашам Нікіціным, які даследуе з экспедыцыямі вёскі Рэчыцкага і Калінкаўскага раёнаў. Перад выпускам будзе невялічкі дісклэймер. Справа ў тым, што госць эпізода Саша жыве ў Гомелі, таму размаўлялі мы з ім у анлайне. Ня будзем шукаць прычыны, але ж, на жаль, гук Сашынай часткі дыялога атрымаўся з жудаснай якасцю. З гэтай нагоды выбачаюся за той гук, які пачуеце. Слухаць часам цяжка, але ж можна і неабходна, бо гісторыі з экспедыцый кайфовыя. Дадаткова будзе выкладзена тэкставая версія эпізода! Аб чым ідзе гаворка ў падкасце? як пачынаць даследаванне вёсак; што Саша знаходзіў на гарышчы хат пад час экспедыцый; як Саша сапрабаваў трапіць у хату да бабы Мар'і; як баба Каця разгадавала свае сны; навошта Саша ездзіць па вёскам і спрабуе захаваць гісторыі вяскоўцаў; і, канешне, уласныя гісторыі з вёсак! Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA! Падпісвайцеся на VANDRA падкаст! Вандруем! Instagram-старонка Сашы Нікіціна: https://instagram.com/chegoymenyatolkonet

    Claim VANDRA

    In order to claim this podcast we'll send an email to with a verification link. Simply click the link and you will be able to edit tags, request a refresh, and other features to take control of your podcast page!

    Claim Cancel