euroradiofm

Follow euroradiofm
Share on
Copy link to clipboard

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Euroradio


    • Sep 30, 2026 LATEST EPISODE
    • daily NEW EPISODES
    • 38m AVG DURATION
    • 6,421 EPISODES


    Search for episodes from euroradiofm with a specific topic:

    Latest episodes from euroradiofm

    Ціск на рэжым і “шматвектарнасць” Лукашэнкі — Еўразум за 30 верасня | Новости Беларуси за 30 сентября

    Play Episode Listen Later Sep 30, 2026 38:03


    Ціск на рэжым і “шматвектарнасць” Лукашэнкі — Еўразум за 30 верасня | Новости Беларуси за 30 сентября by Euroradio

    Андрэй Казакевіч. Санкцыі, палітвязні і вайна: як яны пасварылі Кавалеўскага і Латушку.

    Play Episode Listen Later Sep 30, 2026 44:43


    Выступаючы 29 верасня ў Еўрапарламенце, Святлана Ціханоўская ў чарговы раз заклікала захоўваць санкцыі супраць Расіі і рэжыму Лукашэнкі. “Часам у нас узнікае спакуса дамовіцца з дыктатарамі — Пуціным, Лукашэнкам. Дыктатары ўспрымаюць толькі мову сілы. І дэмакратыі павінны быць гатовы паказаць зубы”, — звярнулася да еўрапарламентарыяў Ціханоўская. А вось ЗША, выглядае на тое, вырашылі дзейнічаць іншым шляхам і дамаўляцца з дыктатарамі. Размова ідзе ўжо не толькі пра Лукашэнку, але і пра Пуціна. З ім Коўл будзе адыгрываць ужо адпрацаваны ў Мінску сцэнарый: мяняць палітвязняў на санкцыі. Ці надоўга ў існуючай геапалітычнай сітуацыі хопіць прынцыповасці ў Еўропы адносна рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна? Якія мэты хаваюцца за вызваленнем палітвязняў узамен на зняцце амерыканскіх санкцый? Санкцыі, палітвязні і вайна — ці ёсць правы ў спрэчцы Латушкі і Кавалеўскага? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч

    Настасся Касцюгова. Пацяпленне ці імітацыя: ці варта разлічваць на змены ў Беларусі?

    Play Episode Listen Later Sep 30, 2026 39:51


    Навіны пра тое, што асобныя еўрапейскія краіны актывізавалі свае перамовы з рэжымам Лукашэнкі, сталі нагодай для ўзмацнення пазіцый той групы прадстаўнікоў дэмсіл, якая выступае за больш шчыльныя стасункі краін ЕС з Беларуссю. Маўляў, стаўка на ізаляцыю і ціск не спрацавала і варта спрабаваць праз “пернік” дамагацца вызвалення палітвязняў, змяншэння ўзроўню рэпрэсій, адцягвання Беларусі ад Расіі. Вось толькі рэжым жадання спыняць рэпрэсіі не дэманструе, сам ініцыюе больш шчыльныя адносіны з Расіяй і працягвае падтрымліваць Маскву на ўсіх міжнародных пляцоўках. Ці варта казаць, што палітыка краін ЕС памяняецца адносна рэжыму Лукашэнкі? Калі Еўропу цікавіць найперш рэгіянальная бяспека, то ці можна казаць, што і пытанне спынення рэпрэсій будзе ўздымацца? Што дасць наладжванне стасункаў паміж рэжымам Лукашэнкі і Еўропай без змен самога рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі Настасся Касцюгова

    Франак Вячорка. Што, апроч фота, прывезла Ціханоўская з Генасамблеі ААН і якія высновы зрабілі?

    Play Episode Listen Later Sep 30, 2026 44:38


    Спачатку стала вядома пра перамовы на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку міністра замежных спраў Польшчы Сікорскага з лукашэнкаўскім міністрам Рыжанковым. Адметна, што напярэдадні гэтай сустрэчы ні Сікорскага, ні іншых прадстаўнікоў Польшчы не было на брыфінгу на тэму пагрозы з боку Беларусі для міжнароднага міру і бяспекі з удзелам Ціханоўскай. Хоць па-за межамі мерапрыемстваў польскі міністр з Ціханоўскай сустрэўся двойчы. Дарэчы, на тым жа івэнце, дзе не было польскіх прадстаўнікоў, адсутнічалі і дэлегацыі Германіі, Францыі, Італіі, Чэхіі… А пазней з'явілася інфармацыя, што актыўна вядуць перамовы з Мінскам і Берлін, і Парыж… Чым адметная была сёлетняя паездка на Генасамблею ААН і ці была патрэба ў такой паездцы? Ці атрымалася гэтым разам пакамунікаваць з лукашэнкаўскай дэлегацыяй? Што стаіць за перамовамі Сікорскага і Рыжанкова і ці не час Офісу мяняць сваю стратэгію? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка

    Роза Турарбекава. Расійская шматвектарнасць Лукашэнкі: ад каго ён абяцае бараніць Беларусь?

    Play Episode Listen Later Sep 30, 2026 39:57


    Разважаць пра сваю шматвектарную палітыку Лукашэнка любіў заўджы. І заўжды паўтараў, што на фоне вектара, скіраванага на Расію, гэтая шматвектарнасць амаль незаўважная. Але апошнім часам да гэтай агаворкі дадалася яшчэ адна — пра здраду, якой Лукашэнка ніколі не дапусціць у дачыненні да Расіі. “Чым заканчваецца здрада, вы бачыце ва Украіне. Мы не хочам паўтарыць гэты лёс”, — сказаў Лукашэнка, прымаючы ў сябе чарговага расійскага губернатара. І паабяцаў бараніць “сваю Айчыну”. Відаць, праз паглыбленне інтэграцыі з Расіяй ва ўсіх магчымых кірунках. Што на сёння засталося ад шматвектарнасці рэжыму Лукашэнкі? Чаму Лукашэнка загаварыў пра здраду, на якую ён ніколі не пойдзе? Калі Еўропа вырашыць аднавіць адносіны з рэжымам, ці стане гэта пачаткам лібералізацыі ўнутры краіны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай

    Павел Усаў. КДБ vs ГРУ: пра што сведчыць чарговы віток супрацьстаяння “сілавікоў” Лукашэнкі?

    Play Episode Listen Later Sep 30, 2026 42:12


    Вядомага скандальнымі выказваннямі і пагрозамі ў бок суседніх краін НАТА начальніка Генштаба РБ Муравейку нечакана Лукашэнка здымае з пасады і пераводзіць у сваю Адміністрацыю. Адны звязваюць гэта з нядаўняй інфармацыяй пра затрыманні афіцэраў у Мачулішчах, іншыя кажуць пра наступствы супрацьстаяння вайсковай разведкм і КДБ, ахвярай якой стаў генерал-рускамірац. А ў дэмсілах сваё супрацьстаянне — Сяргей Ціханоўскі супраць Офіса Святланы Ціханоўскай. Тут пакуль без гучных “адставак”. Але, можа, толькі “пакуль”… Навошта Лукашэнку яшчэ адзін прадстаўнік сілавога блока ў сваёй Адміністрацыі, да таго ж такі адыёзны? Пра што сведчыць супрацьстаянне паміж МУС і КДБ і пры чым тут войска? Чым небяспечная эскалацыя канфлікту ў дэмсілах? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Паўлам Усавым

    Чаму не адкрываюць Чырвоны касцёл — Еўразум за 29 верасня | Новости Беларуси за 29 сентября

    Play Episode Listen Later Sep 29, 2026 44:37


    Чаму не адкрываюць Чырвоны касцёл — Еўразум за 29 верасня | Новости Беларуси за 29 сентября by Euroradio

    Андрэй Махоўскі. Бензін — Расіі, беларусам — збіраць ураджай. Як там у эканоміцы?

    Play Episode Listen Later Sep 29, 2026 30:41


    Беларусь нарошчвае пастаўкі бензіну ў Расію: у верасні яны могуць вырасці ў 4,5 разы ў параўнанні з мінулым годам. На мінулым тыдні Лукашэнка наведаў "АМКАДОР" і казаў пра экспарт і расійскі рынак, а цяпер заклікае да "мабілізацыі" ў сельскай гаспадарцы. Што стаіць за гэтай эканамічнай палітыкай? Чаму Расіі спатрэбілася больш беларускага паліва і якую ролю тут адыгрываюць прамысловасць, экспарт і сельская гаспадарка? Ва ўсім гэтым разбіраемся з эканамічным аглядальнікам "Беларусаў і Рынку" Андрэем Махоўскім.

    Наталля Васілевіч. Лукашэнка змяніў упаўнаважанага па справах рэлігій. Што цяпер зменіцца?

    Play Episode Listen Later Sep 29, 2026 45:22


    Аляксандр Лукашэнка прызначыў Алега Дзячэнку новым упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Чаму на гэтую пасаду прыйшоў менавіта ён, чым адметны яго папярэднік і чаго цяпер чакаць ад дзяржаўнай рэлігійнай палітыкі? І галоўнае — ці зменіцца нешта ў гісторыі з закрытым Чырвоным касцёлам у Мінску? Таксама пагаворым пра Свята-Елісавецінскі манастыр і гісторыю жанчыны, якая пасля дэпартацыі з Украіны засталася без грошай і жылля і, паводле яе слоў, атрымала прапанову тры месяцы працаваць бясплатна ў абмен на дах над галавой. Абмяркуем адмененае польскімі праваслаўнымі паломнікамі наведванне Беларусі, а таксама новы маштабны каталіцкі комплекс у Пружанах, які фінансуе бізнесмен і "гаманец Лукашэнкі" Аляксандр Зайцаў. Пра ўсё гэта і не толькі гаворым з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч

    Аляксандр Ждановіч і Вольга Сіліванчык. Ад батлейкі да рымскіх вуліц: як беларусы шукаюць сябе ў мастацтве

    Play Episode Listen Later Sep 29, 2026 35:20


    Аляксандр Ждановіч — актор, рэжысёр і педагог, жыве ў Варшаве. Вольга Сіліванчык — беларуская мастачка, 14 гадоў жыве ў Італіі. Яны пазнаёміліся на здымках фільма пра беларусаў у Італіі, зблізіліся і цяпер спрабуюць ствараць разам, нягледзячы на жыццё ў дзвюх краінах. Аляксандр працуе з дзецьмі, выступае з батлейкай і шукае новыя магчымасці для тэатральнай творчасці. Вольга выкладае жывапіс, піша карціны на вуліцах Рыма і спрабуе зарабляць мастацтвам. У кастрычніку яны рыхтуюць паказ беларускай батлейкі ў Рыме, а ў лістападзе ў Варшаве адбудзецца выстава Вольгі "Святло-Адчувальнасць" — з італьянскімі пейзажамі, партрэтамі беларусаў у Італіі і плакатамі пра падзеі 2020 года. Падчас выставы таксама плануюцца сумесныя майстар-класы. Для яе арганізацыі шукаюць падтрымку праз краўдфандынгавую платформу "Гронка". Пра жыццё і творчасць беларусаў у выгнанні, пошук сумеснай творчасці, батлейку ў Рыме і выставу ў Варшаве размаўляем з акторам і рэжысёрам Аляксандрам Ждановічам і мастачкай Вольгай Сіліванчык

    Генерал у Адміністрацыі Лукашэнкі і адказнасць за Threads — Еўразум за 28 верасня | Новости Беларуси за 28 сентября

    Play Episode Listen Later Sep 28, 2026 39:20


    Генерал у Адміністрацыі Лукашэнкі і адказнасць за Threads — Еўразум за 28 верасня | Новости Беларуси за 28 сентября by Euroradio

    Беларусь 2030

    Play Episode Listen Later Sep 28, 2026 42:15


    Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні. Транзіт улады ў Беларусі непазбежна набліжаецца, і ўжо зараз і Захаду, і беларускім дэмсілам важна разумець, як эфектыўна ўздзейнічаць на кіруючую эліту ў Беларусі цяпер і ў будучыні і як падрыхтавацца да пераходу ўлады. Транзіт эліт і эліты транзіту ўлады абмяркоўваем з заснавальнікам Цэнтра новых ідэй і праекта Maldzis Рыгорам Астапенем.

    Аляксей Санчук. Шэсць гадоў зняволення, дзевяць месяцаў у ШІЗА

    Play Episode Listen Later Sep 28, 2026 28:31


    Мэбельшчык Аляксей Санчук ніколі не лічыў сябе палітызаваным чалавекам — але ў 2020 годзе стаў адной з заўважных постацей пратэсту. Яго словы “Я вучыў рытм” пасля затрымання завірусіліся ў сацсетках, а шасцігадовы тэрмін, які мужчына адбыў цалкам, стаў адным з самых доўгіх для палітвязняў. 6 ліпеня Аляксей выйшаў з калоніі, а праз тры дні з адным заплечнікам выехаў з Беларусі. Цяпер разам з жонкай і дачкой ён у Грузіі і неўзабавае плануе эміграваць. Чаму ён лічыць сябе дваровым актывістам, а не легендарным барабаншчыкам? Як не страціць розум у ШІЗА і ПКТ, дзе ён правёў каля дзевяці месяцаў? Як пазнаёміцца з дачкой, якую апошні раз бачыў сямігадовай дзяўчынкай, а цяпер сустрэў трынаццацігадовым падлеткам? Якія аперацыі патрэбны пасля калоніі і што чакае сям'ю ў Польшчы?

    Што рабіць, калі з носа пацякло — Еўразум за 25 верасня | Новости Беларуси за 25 сентября

    Play Episode Listen Later Sep 25, 2026 28:40


    Што рабіць, калі з носа пацякло — Еўразум за 25 верасня | Новости Беларуси за 25 сентября by Euroradio

    “Дай Дарогу”, Амерыка! — Стыльскі выпраўляецца скараць ЗША і Канаду

    Play Episode Listen Later Sep 25, 2026 36:41


    Беларускія музыкі (а, па шчырасці, і не толькі яны) усё часцей наведваюць іншы кантынент — едуць з канцэртамі ды творчымі сустрэчамі ў ЗША і Канаду. І размова ў дадзеным выпадку не пра гурт “Молчат дома”, які асеў у Лос-Анджэлесе. За апошнія гады ў Паўночнай Амерыцы пабывалі Лявон Вольскі і Аляксандр Чарнуха, Сяржук Доўгушаў і Саша Філіпенка, Уладзімір Пугач і Зміцер Лукашук. Спіс можна працягваць. І вось новая нагода сказаць пра “беларускую экспансію” ў амерыканскім кірунку — у вялікі тур па ЗША і Канадзе выпраўляецца лідар гурта “Дай Дарогу!” Юрый Стыльскі. Чым адметны сёлетні тур Стыльскага і якія сюрпрызы музыка рыхтуе сваім прыхільнікам ды слухачам? Ці застаецца ў беларусаў ЗША і Канады цікавасць да свайго? З якімі складанасцямі давялося сутыкнуцца на этапе падрыхтоўкі тура? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар гурта “Дай Дарогу” Юрый Стыльскі і дырэктар Галоўнай управы Згуртавання беларусаў Канады, арганізатар канадскай часткі тура Аляксей Лях

    Андрэй Кудзіненка. "Чытаў Еўрарадыё — экстрэмізм!"

    Play Episode Listen Later Sep 25, 2026 40:08


    2 месяцы таму рэжысёр Андрэй Кудзіненка з'ехаў з Беларусі праз тое, што ў яго кватэры і ў кінашколе "КиноКоллайдер" пабывалі міліцыянты і супрацоўнікі КДБ. Акаўнты Кудзіненкі ў месенджарах і сацсетках цяпер кантралююцца сілавікамі. А яго культавым фільмам "Акупацыя. Містэрыі" займаюцца ідэолагі. Пра тое, чаму рэжысёр да апошняга заставаўся ў Беларусі, як цяпер выглядае незалежнае беларускае кіно і ці ёсць будучыня для беларускіх творцаў у эміграцыі Кудзіненка раскажа ў жывым эфіры Еўрарадыё.

    Аляксей Дзікавіцкі. “Вяртанне Эльзы”: мары пра вечную маладосць, радзіму і абуджэнне дыяспары

    Play Episode Listen Later Sep 25, 2026 40:52


    “Усё пачалося з кахання, якое не магло стаць узаемным, а скончылася таямніцай, што перажыла амаль стагоддзе. Адама Шаламіцкага, беларуса, які жыве ў Варшаве, нечакана ўцягвае ў загадкавую гісторыю яго былая аднакласніца і першае каханне Эльза…” Заінтрыгаваў? Гэта словы пра новы раман Аляксея Дзікавіцкага “Вяртанне Эльзы”. Раман гэты, як сцвярджае аўтар, пра каханне, памяць і спакусу вечнай маладосці, у якім мінулае нечакана працягвае ўплываць на жыццё тых, хто жыве сёння. Адкуль з'явілася ідэя рамана і якія “сапраўдныя цуды” дапамаглі яго напісаць? Што ў рамане звязвае Варшаву і беларускае Палессе? Ці атрымалася штосьці з ідэі Дзікавіцкага наконт стварэння дыяспарай структур і арганізацый, якія на “нізавым” узроўні маглі б вырашаць іх праблемы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, кіраўнік праекта “Belarus Tomorrow” Аляксей Дзікавіцкі

    Міхаіл Шэйтэльман. Ці гатовы Кіеў прабачыць Лукашэнку дзеля спынення вайны?

    Play Episode Listen Later Sep 25, 2026 43:31


    Спецпасланнік Трампа ў Беларусі Джон Коўл па вяртанні з Мінска ізноў агучыў, што ў размовах з Лукашэнкам апошні кажа пра жаданне бачыць яго ў якасці пасярэдніка паміж Трампам і Пуціным. Каб такім чынам бакі маглі хутчэй зразумець адзін аднаго і паразумецца ў пытанні спынення вайны ва Украіне. Пытанне толькі ў пазіцыі Кіева адносна такога пасярэдніцтва. Вось выглядае на тое, што неўзабаве і ў ЕС пачнуць пераглядаць стаўленне да рэжыму Лукашэнкі. Ці варта разлічваць, што жаданне Трампа дамагчыся спынення вайны ва Украіне легітымізуе Лукашэнку і для Украіны? Пра што сведчыць аднаўленне дыялогу паміж Варшавай і Мінскам і як да такога пацяплення ў адносінах ставяцца ў Кіеве? Як на спробы Мінска наладзіць адносіны з краінамі ЕС уплываюць расійскія правакацыі і дыверсіі ў Еўропе? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з паліттэхнолагам, пісьменнікам, блогерам Міхаілам Шэйтэльманам

    Аляксандр Кныровіч. Пра паркоўкі, арэнднае жыллё, калійную здзелку Трампа і крыўды Ціханоўскага

    Play Episode Listen Later Sep 25, 2026 39:41


    Пакуль усе абмяркоўваюць “калійную здзелку стагоддзя” паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі, беларусы ў Беларусі жывуць далёка ад гэтага ўсяго. Да прыкладу, думаюць, чым ім адгукнецца тое, што Лукашэнка зацікавіўся пытаннем парковак у Мінску. А яшчэ — што будзе з арэндным (і не толькі) жыллём. Бо і там, як высвятляецца, парадку без Лукашэнкі няма. Беларусы ж дыяспары сочаць за Ціханоўскімі. З аднаго боку не сціхаюць спрэчкі вакол скандальнай прапановы Святлане своеасаблівым чынам прыцягнуць увагу да праблемы беларускіх палітвязняў. З іншага боку Сяргей Ціханоўскі, які ваюе на ўсе франты. Чым Лукашэнку не дагадзілі паркоўкі і што чакае беларускіх аўтамабілістаў? Ці застаецца ў беларусаў магчымасць атрымаць сацыяльнае жытло і што не так з жыллём арэндным? Ці гатовы Кныровіч распрануцца дзеля добрай справы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з блогерам, вядоўцам праграмы “Атмасфера” на Белсаце Аляксандрам Кныровічам

    Нятрэнды дэмсілаў адносна дыялогу з Лукашэнкам — Еўразум за 24 верасня | Новости Беларуси за 24 сентября

    Play Episode Listen Later Sep 24, 2026 37:10


    Нятрэнды дэмсілаў адносна дыялогу з Лукашэнкам — Еўразум за 24 верасня | Новости Беларуси за 24 сентября by Euroradio

    Аляксандр Фрыдман. Сезон правакацый: ці атрымаецца ў Пуціна застрашыць Еўропу?

    Play Episode Listen Later Sep 24, 2026 50:23


    У той час, як на Генасамблеі ААН лідары краін свету заклікалі Расію да міру з Украінай, расійскі верталёт парушыў паветраную прастору Польшчы. Інцыдэнт доўжыўся менш за хвіліну, і нічога страшнага не здарылася, але ўсё было вельмі падобна на адмысловую правакацыю. Асабліва пасля паветранай трывогі ў Люблінскім ваяводстве, якая гучала напярэдадні гэтага залёту. А ўжо вечарам таго ж дня праз невядомыя дроны спыняў працу аэрапорт Берліна. Акурат у той час, як Зяленскі з трыбуны ААН расказваў пра пагрозы з боку Расіі для бяспекі Еўропы, у інфармацыйным полі актыўна абмяркоўвалі перамовы міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі, а першая партыя беларускага калію пачала свой шлях праз акіян у ЗША. Куды, дарэчы, ужо афіцыйна запрасілі Пуціна на саміт G20. Хто стаіць за чарговай “дронавай правакацыяй”, але цяпер у аэрапорце Берліна? Ці звязаны берлінскі і польскі інцыдэнты і як на іх рэагуюць вайскоўцы краін ЕС? Што насамрэч ставіць за мэту Мінск, ініцыяваўшы сустрэчы Рыжанкова з міністрам Сікорскім? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    Іван Краўцоў. Пра перамовы з рэжымам, маргіналізацыю дэмсіл і пра тое, ці “бабарыкінец” Бабарыка

    Play Episode Listen Later Sep 24, 2026 43:57


    На фоне перамоўнага трэка, распачатага ЗША з рэжымам Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і частковай змены рыторыкі ў бок Мінска асобных еўрапейскіх палітыкаў мэйнстрымныя часткі дэмсіл працягваюць настойваць на ўзмацненні ціску ў дачыненні да Беларусі. Але і пазіцыя прыхільнікаў наладжвання адносін з рэжымам і пачатку перамоў на фоне вайны ва Украіне на сёння не выглядае цалкам прымальнай. Ці варта разлічваць, што жаданне Трампа атрымаць беларускі калій прывядзе да змены стаўлення Літвы ды Латвіі да транзіту? Пра што сведчыць аднаўленне дыялогу паміж Варшавай і Мінскам і ці варта чакаць сапраўднага пацяплення ў адносінах? Як на дэмсілы і дыяспару ўвогуле ўплываюць гэтыя змены і як яны на іх рэагуюць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра фракцыі “Наступ” у Каардынацыйнай радзе Іван Краўцоў

    Глеб Фіцнер: беларусы як птушка Фенікс — былі, ёсць і будзем насуперак знішчэнню

    Play Episode Listen Later Sep 24, 2026 56:21


    24 верасня ў эфіры Еўрарадыё — даследчык, стыпендыят даследчыцкай праграмы імя Віталя Сіліцкага Цэнтра новый ідэй, студэнт Карлава ўніверсітэта Глеб Фіцнер. Сёння беларусы падзелены тэрытарыяльна, у нас рознае стаўленне да нейкіх гістарычных падзей, мы можам нават размаўляць на розных мовах, але ёсць і тое, што нас яднае. Гэта і сувязь праз стаўленне да нашай Айчыны, і разуменне таго, што мы ўсе, такія розныя — беларусы. Народ, які як птушка Фенікс: нараджаецца, згарае — і ізноў адраджаецца. Толькі згараць, знішчацца амаль цалкам нам не наканавана бясконца. Гэта не непарушнае кола. Таму што мы беларусы, мы ёсць адзін у аднаго, і мы будзем рабіць усё для таго, каб і надалей быць адно ў аднаго, перакананы Глеб Фіцнер. Пра тое, чаму беларусы падобныя да птушкі Фенікс і ці наканавана нам бясконцае знішчэнне і аднаўленне, пра значнасць беларускай мовы і стомленасць ад “моцнай улады” мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Глебам Фіцнерам.

    Віталь Цыганкоў. Еўропа следам за ЗША ідзе на пацяпленне адносін з рэжымам Лукашэнкі?

    Play Episode Listen Later Sep 24, 2026 43:50


    Насуперак заявам Лукашэнкі, што для Захаду калію ў Беларусі няма, першае судна, гружанае гэтымі ўгнаеннямі, цягам месяца прыбудзе ў Новы Арлеан. Прыблізна ў той жа час, калі плануецца новы візіт Джона Коўла ў Мінск. Паралельна намячаецца нешта падобнае на пацяпленне ў беларуска-польскіх адносінах. Дый агулам узнікае адчуванне, што распачынаецца нейкі новы этап у адносінах паміж Мінскам і “калектыўным Захадам”. Ці сапраўды паміж ЗША і Лукашэнкам магчымая шмат разоў узгаданая “біг дзіл” і пастаўкі калію — яе пачатак? На які ўзровень пацяплення адносін паміж Варшавай і Мінскам варта разлічваць у выпадку, калі перамовы працягнуцца? Як на гэтую змену настрояў адносна рэжыму Лукашэнкі адрэагуе Украіна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў

    Андрэй Куціла. Фільм пра беларускіх палітвязняў паказалі ў Венецыі

    Play Episode Listen Later Sep 24, 2026 42:00


    Гісторыі беларускіх палітзняволеных зноў патрапілі ў навінавыя сюжэты замежных СМІ. І гэтым разам не толькі дзякуючы намаганням адміністрацыі Дональда Трампа. Пра іх пакручастыя лёсы распавядае новы эксперыментальны фільм “Лісты” беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы. Стужку ў пачатку верасня паказалі на адным з галоўных кінафестываляў свету — Венецыянскім біенале. Там праект атрымаў узнагароду Impact Golden Globes за моцны грамадскі ўплыў. Што пра фільм піша замежная прэса і кажуць звычайныя гледачы? Як “Лісты” падпольна здымалі ў Беларусі — і перадавалі за мяжу зняты матэрыял? Як аўтар знайшоў сярод тысяч лістоў палітвязняў патрэбныя для праекта гісторыі? Ці змогуць фільм пабачыць самі беларусы? На ўсе пытанні ў ютуб-эфіры Еўрарадыё адкажа сам аўтар фільма Андрэй Куціла.

    Рыжанкоў і Сікорскі загаварылі пра пралескі і фруктовы сад — Еўразум за 23 верасня | Новости Беларуси за 23 сентября

    Play Episode Listen Later Sep 23, 2026 40:28


    Рыжанкоў і Сікорскі загаварылі пра пралескі і фруктовы сад — Еўразум за 23 верасня | Новости Беларуси за 23 сентября by Euroradio

    Юрый Дракахруст. Ад беларускага калію ў ЗША да амбасады Польшчы ў Мінску: што адбываецца?

    Play Episode Listen Later Sep 23, 2026 59:18


    На палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку сустрэліся міністры замежных спраў Польшчы і Беларусі. Здавалася б, нічога асабліва дзіўнага з улікам маштабу мерапрыемства. Але, як высвятляецца, гэта была не проста сустрэча ветлівасці, але сапраўды нешта падобнае на пашырэнне дыялогу. Радаслаў Сікорскі нават анансаваў адкрыццё новай амбасады Польшчы ў Беларусі. Адначасова Трамп паабяцаў амерыканскім фермерам беларускія калійныя ўгнаенні па “прыгожых коштах”, і ў працяг стала вядома, што першае судна з гэтымі ўгнаеннямі прыбудзе ў Новы Арлеан цягам месяца. Недзе ў той жа час, калі плануецца новы візіт Джона Коўла ў Мінск. Супадзенне? А Святлана Ціханоўская працягвае заклікаць Захад ціснуць на рэжым Лукашэнкі і не гадляваць з ім. На які ўзровень пацяплення адносін паміж Варшавай і Мінскам варта разлічваць у выпадку, калі перамовы працягнуцца? Ці стануць пастаўкі калію ў ЗША сапраўды рэгулярнымі, з улікам таго, што “свабоднага калію для Захаду ў Беларусі няма”? Як гэтыя навіны ўплываюць на будучае беларуска-амерыканскіх перамоў і вызваленне палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Юрый Дракахруст

    Алесь Чумакоў. Варожая беларускасць: чыму рэжыму не да спадобы народная музыка і музыкі?

    Play Episode Listen Later Sep 23, 2026 43:11


    Гусляра, шматгадовага ўдзельніка гурта “Стары Ольса” і аўтара сольных праектаў Алеся Чумакова арыштавалі летась у снежні, перад самымі Калядамі. Увесь час зняволення ён правёў у Калядзічах, трапіць у калонію так і не паспеў. У якасці абвінавачання на судзе прагучала такое: “граў беларускую народную музыку і там самым гуртаваў пратэставае ядро”. А асудзілі ў выніку па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса — за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні. Алесь быў вызвалены з-за кратаў 16 верасня ў выніку перамоўнага працэсу паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі і дэпартаваны ў Літву, адкуль пераехаў у Польшчу. Што прымушала заставацца ў Беларусі, насуперак перасцярогам аб небяспецы і пагрозе затрымання? Ці стаў нечаканым прысуд і асабліва фармулёўка віны? Чым плануе займацца і якія мае творчыя планы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гусляр, удзельнік гурта “Стары Ольса” Алесь Чумакоў

    Сям'я падначаленага Лукашэнкі зарабляе на дзяржсвятах. Стрым з расследавальнікамі “Бюро”

    Play Episode Listen Later Sep 23, 2026 41:11


    Cфера ідэалагічных свят і канцэртаў пастаўлена ў Беларусі на паток — і падтрымлівае яе бесперабойную працу група кампаній “Саўндкафэ Прадакшн”. Кіруе ёй прадпрымальнік Вадзім Рашэцька і яго сям'я, а дапамагае ім перамагаць у тэндарах і атрымліваць замовы бацька Вадзіма — Генадзь Рашэцька, супрацоўнік Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Як прыватная беларуская кампанія гадамі зарабляла мільёны долараў у Расіі і Беларусі? Як беларускі рэжым спрычыніўся да гэтага невідавочнага поспеху? Куды Рашэцькі інвестуюць свае грошы? На гэтыя і іншыя пытанні ў студыі Еўрарадыё адкажуць Аляксей Гуліцкі і Ксенія Вязнікоўцава, журналісты-расследавальнікі “Бюро”.

    Трамп заняўся калійнай угодай з Мінскам — Еўразум за 22 верасня | Новости Беларуси за 22 сентября

    Play Episode Listen Later Sep 22, 2026 41:07


    Трамп заняўся калійнай угодай з Мінскам — Еўразум за 22 верасня | Новости Беларуси за 22 сентября by Euroradio

    Вераніка Станкевіч. Якую дапамогу, калі і ў якім аб'ёме атрымаюць палітвязні

    Play Episode Listen Later Sep 22, 2026 47:24


    Неабходную суму ў 25 тысяч еўра для вызваленых і дэпартаваных з Беларусі 25 палітвязняў сабралі за шэсць гадзін. Але збор працягваецца, і на дадзены момант сабрана амаль 40 тысяч еўра. Апроч таго, гэтым разам тых, хто пажадаў пераехаць у Польшчу, адразу арганізавана перавезлі ў Варшаву, узгадніўшы гэты крок з МЗС Польшчы. І тыя, хто застаўся ў Літве, і тыя, хто паехаў у Польшчу, былі заселены, атрымалі першую падтрымку і ўжо пачалі працэс легалізацыі… Як фонды, ініцыятывы і агулам дэмсілы і грамадзянская супольнасць рыхтаваліся да прыёму новых дэпартаваных з краіны палітвязняў? Якую падтрымку і дапамогу мусяць атрымаць былыя вязні і ці ўсім яна будзе аднолькавая? Якія патрэбы застаюцца незакрытымі і з якімі складанасцямі сутыкаюцца былыя палітвязні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка ініцыятывы “Вольныя” Вераніка Станкевіч

    Яўген Красулін. Пра палітычную міфалогію, папулізм і працу над памылкамі

    Play Episode Listen Later Sep 22, 2026 41:23


    Чым далей ад нас падзеі 2020 года, тым больш яны становяцца падобнымі на казку. Часам страшную і нават жахлівую. А героі тых падзей міфалагізуюцца. І, як у герояў любых міфаў, сярод іх ёсць як добрыя, так і злыя. Адметна, што насамрэч і тыя падзеі, і тыя героі ды гераіні сёння жывуць побач з намі. Нехта нават палітыкай працягвае займацца. І гэтую “міфалагізацыю” выкарыстоўвае для сваіх папулісцкіх ці якіх іншых мэт. У той час як грамадства хацела б працы над памылкамі. І гэта тычыцца далёка не толькі 2020 года… Як мы бачым лідараў і якія яны ў рэчаіснасці? Шкодзіць ці дапамагае нам палітычная міфалагізацыя і як яе выкарыстоўваюць для палітычнага выжывання і барацьбы? Калі трэба рабіць працу над памылкамі і чаму палітыкі так гэтай працы не любяць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным

    Ірына Сідорская. Дзве Беларусі: як адрозніваюцца іх чаканні ад жанчын

    Play Episode Listen Later Sep 22, 2026 43:16


    Мінчанка Ангеліна Камінская нарадзіла адразу трох дачок — “падарыла краіне трох жанчын” — і папрасіла ў Лукашэнкі кватэру. Пакуль атрымала трохмесны вазок, а яе прыклад запусціў флэшмоб шматдзетных сем'яў. Рэакцыя грамадства аказалася неадназначнай: ад захаплення смеласцю да абвінавачванняў у нахабстве. Амаль адначасова Святлана Ціханоўская напісала пра нябачную працу жанчын — догляд за дзецьмі і старэйшымі, хатнюю працу, арганізацыю жыцця сям'і. А вядоўца ютуб-шоу Канстанцін Каверын прапанаваў Ціханоўскай зрабіць эратычную фотасесію дзеля прыцягнення ўвагі да палітвязняў. Чаму дзяржаўная падтрымка маладым бацькам выглядае не як права, а як узнагарода за заслугі і просьба да кіраўніка? Як у Новай Беларусі падзяліць хатнюю працу паміж жанчынамі, мужчынамі і дзяржавай — і ці перастане догляд дзяцей лічыцца перадусім жаночай справай? Што не так з прапановай Ціханоўскай эратычнай сесіі і чаму такое ж не прапаноўваюць мужчынам-палітыкам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у новым выпуску “Гендар_гэпа” з доктаркай навук у галіне камунікацыі, даследчыцай медыя, улады і гендару, заснавальніцай аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірынай Сідорскай

    Пасля Коўла Лукашэнка паехаў у палі — Еўразум за 21 верасня | Новости Беларуси за 21 сентября

    Play Episode Listen Later Sep 21, 2026 31:33


    Пасля Коўла Лукашэнка паехаў у палі — Еўразум за 21 верасня | Новости Беларуси за 21 сентября by Euroradio

    Валерый Карбалевіч . Перамовы загразлі ў багне невыканальных патрабаванняў Лукашэнкі?

    Play Episode Listen Later Sep 21, 2026 37:28


    Выправіўшы надакучлівага амерыканскага госця рабіць “хатнюю працу”, Лукашэнка спачатку прачытаў лекцыю па гісторыі генацыду палякамі беларускага народа. Пра тое, як пад палякамі беларусы сваю ідэнтычнасць гублялі, а пад уладай камуністаў — аднаўлялі. А потым вярнуўся да спраў, у якіх насамрэч разбіраецца, — інспекцыі фермаў і палёў. У гэты час вызваленыя і дэпартаваныя з краіны палітвязні спрабуюць пачынаць жыццё ў вымушанай эміграцыі з нуля. А эксперты спрачаюцца пра будучае “перамоўнага трэку Мінска і Вашынгтона”: ён завяз, працягваецца з невялікімі зменамі ці імкнецца да “затухання”? Ці, можа, ўвогуле ўжо скончыўся… Ці можна разлічваць на працяг перамоў і вызваленняў у выніку пагадненняў паміж Мінскам і ЗША? Ці атрымаецца ў Трампа калі не схіліць увесь ЕС да перамоў з рэжымам Лукашэнкі, то ўгаварыць хаця б нейкую з краін Балтыі дазволіць праз яе тэрыторыю транзіт беларускага калію? Якая роля Беларусі і лукашэнкаўскага рэжыму ў накіроўванні расійскіх БПЛА на цэнтральныя і заходнія рэгіёны Украіны і ў правакацыях, якія ладзіць Расія ў дачыненні да краін ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч

    Выпадковая вайна: ці варта чакаць расійскіх удараў па краінах НАТА

    Play Episode Listen Later Sep 21, 2026 39:29


    На тэрыторыі Беларусі ізноў запрацавалі рэтранслятары, якія накіроўваюць расійскія БПЛА на Украіну. На фоне навін пра атакі беспілотнікамі памежных пунктаў пропуску на заходняй украінскай мяжы гэта выклікае шмат пытанняў да лукашэнкаўскага рэжыму з боку Кіева. У той жа час у Літве ўпершыню збілі дрон, які быў нашпігаваны выбухоўкай. Польшча накіравала да мяжы з Украінай вайсковыя сапёрныя падраздзяленні. У якасці тлумачэння — словы пра пагрозу з боку Расіі для ўсёй Еўропы. Эксперты папярэджваюць пра магчымыя атакі расійскіх войскаў цяпер не толькі на краіны Балтыі і Польшчу, але і на Малдову. Тэракты ў краінах ЕС, за якімі стаяць расійскія спецслужбы. Усё гэта становіцца будзённым у нашым рэгіёне. Ці можна з упэўненасцю казаць пра ролю беларускага боку ў накіроўванні расійскіх БПЛА на цэнтральныя і заходнія рэгіёны Украіны? Якая роля Беларусі і лукашэнкаўскага рэжыму ў эскалацыі і правакацыях, якія ладзіць Расія ў дачыненні да краін ЕС? Наколькі верагодныя “выпадковыя” расійскія ракетныя ўдары па Польшчы ці іншых краінах Еўропы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт, аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка

    Турма за беларускія народныя песні — Еўразум за 18 верасня | Новости Беларуси за 18 сентября

    Play Episode Listen Later Sep 18, 2026 34:59


    Турма за беларускія народныя песні — Еўразум за 18 верасня | Новости Беларуси за 18 сентября by Euroradio

    Хрысціна Дарапей і Іна Валіцкая. “Minsk x Minga”: каб у Германіі ведалі і пра палітвязняў, і пра нашу культуру.

    Play Episode Listen Later Sep 18, 2026 42:43


    Юбілейны V беларускі фестываль Minsk x Minga пройдзе ў Мюнхене 9–11 кастрычніка. Праграма, як звычайна, насычаная і разнастайная. Прычым разлічана не толькі на беларусаў, але і на нямецкую аўдыторыю. Да прыкладу, дыскусія, якой распачынаецца фестываль, праходзіць на беларускай і нямецкай мовах: пра “Доўгія рукі дыктатуры” будуць казаць нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, палітвязынка Кацярына Андрэева, а таксама Бэрбель Хайдэ Уль і Сабіна Ляйтхойзэр-Шнарэнбергель. Але ж не толькі лекцыямі адметны фэст: будуць канцэрты Светы Бень і Кацярыны Рыдлеўскай, празентацыі кніг і шмат чаго яшчэ… Чым адметная праграма сёлетняга фестывалю і якімі крытэрыямі кіраваліся, складаючы яе? Ці атрымліваецца прыцягваць увагу жыхароў Мюнхена і агулам Германіі да беларускай культуры? Якія складанасці паўставалі перад арганізатарамі гэтым разам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатаркі фестывалю Minsk x Minga Іна Валіцкая і Хрысціна Дарапей

    Аляксандр Фрыдман. “Карусель рэпрэсій”: пра падвышэнне ставак, гандаль і пагрозу новай вайны

    Play Episode Listen Later Sep 18, 2026 39:00


    Вынік апошняй сустрэчы Джона Коўла з Лукашэнкам адны лічаць поспехам амерыканскай дыпламатыі, а іншыя называюць днём няспраўджаных надзей. Сапраўды, чакалі вызвалення некалькіх сотняў, а на волю выйшлі 25 чалавек. Вінавацяць у зрыве перамоў Лукашэнку і яго завышаныя патрабаванні, дэмсілы, журналістаў, Еўропу — за яе прынцыповую пазіцыю. Коўл анансаваў новы візіт і працяг перамоў і вызваленняў праз месяц. А пакуль рэпрэсіі працягваюцца, нападкі лукашэнкаўскай прапаганды на суседнія краіны не сканчаюцца, падтрымка вайны ва Украіне не спыняецца, а колькасць дыверсій у краінах ЕС з кожным днём павялічваецца. Што не спрыяе таму, каб у Еўропе “надзявалі ружовыя акуляры”, гледзячы ў бок Мінска. Хто “падвысіў стаўкі” да непрымальнага ўзроўню і якія перадумовы для гэтага падвышэння былі? Ці пойдзе Вашынгтон на выкананне новых патрабаванняў Лукашэнкі і пры чым тут “фактар вайны”? Ці гатова Еўропа да супрацьдзеяння дыверсіям, колькасць якіх павялічваецца? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    Аляксандр Кныровіч. "Дзе мой сярэдні заробак?!" і неадназначнае "адзінства" 17-га верасня.

    Play Episode Listen Later Sep 18, 2026 54:49


    Пасля Мінска Джон Коўл выправіўся ў Латвію. І размаўляў там пра беларускія калійныя ўгнаенні. Ці не ў гэтым візіце трэба шукаць адказ на пытанне: чаму замест 250 палітвязняў Лукашэнка выпусціў 16-га верасня ўсяго 25? Праўладная прапаганда тым часам разгарнула маштабную кампанію, звязаную з 17-м верасня. А Лукашэнка, чарговы раз "наеўшыся ўлады", едзе ў Магілёўскую вобласць займацца ўлюбёнай справай — на чым свет стаіць распякаць чыноўнікаў. Пра гэта, а таксама пра міфічны беларускі сярэдні заробак, які быццам бы ёсць — але якога амаль ніхто не бачыць (можа, ва ўсёй краіны праблемы са зрокам?) — размаўляем з блогерам Аляксандрам Кныровічам.

    КДБ супраць месячных — Еўразум за 17 верасня | Новости Беларуси за 17 сентября

    Play Episode Listen Later Sep 17, 2026 35:55


    КДБ супраць месячных — Еўразум за 17 верасня | Новости Беларуси за 17 сентября by Euroradio

    Франак Вячорка. “Спадзяюся на сотні”: Коўл анансуе візіт у Мінск праз месяц. Чаго чакаць?

    Play Episode Listen Later Sep 17, 2026 13:12


    Вызваленне насуперак чаканым некалькім сотням усяго 25 палітвязняў выклікала спрэчкі пра тое, што і хто магло стаць прычынай “правалу” перамоў Джона Коўла з Лукашэнкам. Не, вядома, казаць пра менавіта “правал” не даводзіцца, бо людзі на волі, але насцярожанасць прысутнічае: ці не азначае такі вынік, што перамоўны трэк паўшоў на спад?.. І ці не дэмсілы ў тым вінаватыя, бо не заклікаюць Еўропу памяняць сваю пазіцыю і палітыку адносна рэжыму Лукашэнкі і далучыцца да амерыканскіх высілкаў па вызваленні людзей з турмаў. Як вынік перамоў ацэньваюць у Офісе Ціханоўскай і ці чакалі вызвалення такой колькасці палітвязняў? Ці варта спадзявацца, што гэта сапраўды паўза ў дыялогу паміж ЗША і Лукашэнкам, а не заканчэнне перамоўнага працэсу? Якія чаканні ад Форуму Астрожскіх і чаму ў Кіеў не едзе Ціханоўская? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам

    Павел Латушка. “У нас няма палітвязняў!”: Лукашэнка вярнуўся да сваёй старой песні

    Play Episode Listen Later Sep 17, 2026 42:41


    Пачаўшы са слоў “а зараз да галоўнай тэмы”, Лукашэнка нечакана не проста вярнуўся да сваёй старой песні пра адсутнасць у Беларусі палітвязняў з прычыны адсутнасці ў Крымінальным кодэксе адпаведных артыкулаў “за палітыку”, але пачаў гэта даводзіць Джону Коўлу на падвышаных тонах. Ледзь не да істэрыкі. З якой прычыны, не зусім зразумела, але прысутнасць побач з Коўлам колішняга супрацоўніка амбасады ЗША ў Мінску Крыстафера Паніка наводзіць на пэўныя думкі. Як і прысутнасць побач з Лукашэнкам прэм'ера Турчына. Чаму спакойная размова на “галоўную тэму” перарасла ў істэрычныя заявы пра адсутнасць палітвязняў? Ці варта спадзявацца, што гэта сапраўды паўза, а не заканчэнне перамоўнага працэсу? Якое значэнне мае прысутнасць у складзе перамоўных груп Крыстафера Паніка і Турчына? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка

    Антон Пянькоўскі. Прамежкавы вынік: чаму перамовы Коўла з Лукашэнкам запаволіліся

    Play Episode Listen Later Sep 17, 2026 45:20


    Перамовы спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла з Лукашэнкам скончыліся “прамежкавым” вынікам — вызваленнем (і дэпартацыяй) 25 палітвязняў і зняццем санкцый з лідскай “Лакафарбы” і канцэрна “Беллеспаперпрам”. Па словах Коўла, перамовы працягнуцца, і калі “будуць новыя вызваленне, будзе і зняцце іншых санкцый”. Але калі чакаць гэтага працягу, не паведамляецца. Чаму перамовы забуксавалі і не былі дасягнуты нейкія канчатковыя дамоўленасці? Ці здолеюць амерыканцы ў выніку даць Лукашэнку тое, чаго ён ад іх жадае? Што для рэжыму азначае прыход у “беларускі перамоўны трэк” дыпламата Крыстафера Паніка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі

    25 палітвязняў на волі — Еўразум за 16верасня | Новости Беларуси за 16 сентября

    Play Episode Listen Later Sep 16, 2026 41:24


    25 палітвязняў на волі — Еўразум за 16верасня | Новости Беларуси за 16 сентября by Euroradio

    Мусілі вызваліць мінімум 200 чалавек

    Play Episode Listen Later Sep 16, 2026 92:40


    Падчас сённяшняга вызвалення палітвязняў на волю мусілі выйсці мінімум 200 чалавек. Такую інфармацыю маюць у праваабарончым цэнтры "Вясна". 20-25 з іх улады меркавалі вывезці з Беларусі, а астатніх — вызваліць і дазволіць застацца ў краіне. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё расказаў праваабаронца і экс-палітвязень Уладзь Лабковіч. "Але мы бачым на волі толькі першую групу. Тыя людзі, якія павінныя быць вызваленыя ўнутры Беларусі, на волю не выйшлі. Маё меркаванне: перамовы [паміж Коўлам і Лукашэнкам] былі вельмі цяжкія і скончыліся нічым. Бачна, што ўлады рыхтаваліся да значна большага вызвалення, але была дадзеная адмашка вызваліць толькі людзей, якіх выдварылі з Беларусі". Як паведамлялася раней, спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі назваў сённяшнюю дамову прамежкавай і анансаваў працяг перамоваў і далейшае вызваленне палітвязняў.

    Роза Турарбекава. Вызваленні ў Беларусі, дрон у Літве, а ў Польшчы войскі ўзмацняюць мяжу

    Play Episode Listen Later Sep 16, 2026 52:09


    У Літве ўпершыню збілі дрон, нашпігаваны выбухоўкай. Польшча накіравала да мяжы з Украінай вайсковыя сапёрныя падраздзяленні. У якасці тлумачэння — словы пра пагрозу з боку Расіі для ўсёй Еўропы. Эксперты папярэджваюць пра магчымыя атакі расійскіх войскаў цяпер не толькі на краіны Балтыі і Польшчу, але і на Малдову. Тэракты ў краінах ЕС, за якімі стаяць расійскія спецслужбы. Усё гэта становіцца будзённым у нашым рэгіёне. А ў гэты час у Мінску прадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл вядзе перамовы з Лукашэнкам пра вызваленне палітвязняў. За прэферэнцыі і выгоды — але ж людзі выходзяць. Што праўда, рэпрэсіі не спыняюцца. А! Іх жа і няма, як эмацыйна даводзіць спецпасланніку Трампа (і яшчэ аднаму вельмі цікаваму чалавеку з амерыканскай дэлегацыі) Лукашэнка. Той самы, які ніколі не хлусіць і слова сваё трымае. Нібыта… Чым адметная як апошняя фаза перамоў паміж Мінскам і Вашынгтонам, так і падзеі, на фоне якіх яны адбываліся? Ці варта чакаць працягу “перамоўнага трэка” і ў якім выглядзе? Пра што кажа прысутнасць у складзе дэлегацыі Крыстафера Паніка? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай

    Павел Усаў. Гандаль як адзіны сродак вызвалення: ці будуць некалі на свабодзе ўсе?

    Play Episode Listen Later Sep 16, 2026 45:35


    Сустрэча Джона Коўла з Лукашэнкам доўжылася 3.5 гадзіны. Паводле інфармацыі, якая трапіла ў публічную прастору, гаварылі і пра грошы, і пра палітвязняў, і пра рэпрэсіі, але насамрэч падрабязнасцей было не тое каб шмат. Не было сказана ні пра тое, якія саступкі рэжыму робяць ЗША гэтым разам, апроч “размарожаных” грошай у “Сіцібанку”, ні пра колькасць вызваленых палітвязняў. Тым не менш, шмат што можна было зразумець як па тым, якія сустрэчы Коўл правёў па дарозе ў Мінск, так і па тым, хто быў у складзе перамоўных груп з абодвух бакоў. Што перашкаджае Мінску і Вашынгтону дамовіцца па прынцыпе “ўсе на ўсё”? Чым адметны візіт Анджэя Пачобута ў Беларусь — якія магчымасці стварае і якія пагрозы нараджае? Ці сапраўды Трамп ставіць, сярод іншага, за мэту адцягненне Лукашэнкі ад Пуціна? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Паўлам Усавым

    Коўл прыехаў у Мінск: першыя вынікі — Еўразум за 15 верасня | Новости Беларуси за 15 сентября

    Play Episode Listen Later Sep 15, 2026 45:28


    Коўл прыехаў у Мінск: першыя вынікі — Еўразум за 15 верасня | Новости Беларуси за 15 сентября by Euroradio

    Пра Коўла, Пачобута і “парламенцкую дыскусію” Ціханоўскага ў сацсетках

    Play Episode Listen Later Sep 15, 2026 70:30


    Адносіны паміж Кіевам і рэжымам Лукашэнкі ізноў сталі даволі моцна напружанымі. Нагода для такой напружанасці не новая — расійскія БПЛА. Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка кажа, што апошнія дронавыя ўдары Расіі па захадзе Украіны кіраваліся праз рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі. Абвінавачванні ў бок Мінска прагучалі напярэдадні прыезду ў Беларусь спецпасланніка Трампа Джона Коўла. На шляху ў Мінск амерыканскі перамоўшчык сустрэўся з міністрам замежных спраў Літвы, які, сярод іншага, таксама казаў пра падтрымку рэжымам Лукашэнкі расійскай вайны ва Украіне. У гэты ж час Беларусь спакойна наведаў былы палітвязень Анджэй Пачобут, а ва Украіне неўзабаве пройдзе чарговы беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх. Ці здолее Коўл дамовіцца з Лукашэнкам не толькі аб вызваленні новай групы палітвязняў, але і аб зніжэнні ўзроўню рэпрэсій? Чым адметны візіт Анджэя Пачобута ў Беларусь — якія магчымасці стварае і якія пагрозы нараджае? Якія чаканні ад сёлетняга Форуму Астрожскіх і ці будзе на ім прысутнічаць Ціханоўская? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька

    Аляксандр Класкоўскі . Як прыезд Коўла і паездка Пачобута ўплываюць на паводзіны рэжыму Лукашэнкі?

    Play Episode Listen Later Sep 15, 2026 47:22


    Коўл усё ж прыехаў у Мінск. І хоць пакуль невядома, што Лукашэнка захоча ад ЗША наўзамен палітвязняў, ужо відавочна, што разлічваць на так званую “вялікую здзелку” не даводзіцца. Увогуле застаецца пад пытаннем, ці ўбачыць Мінск Коўла яшчэ раз пасля цяперашняга візіту?.. Паралельна ідуць нейкія працэсы на польскім кірунку. З аднаго боку, Анджэй Пачобут бяспечна наведаў Беларусь, а з іншага — ідуць гульні вакол рэгістрацыі Саюза палякаў Беларусі. Ці варта чакаць вызвалення сапраўды вялікай колькасці палітвязняў і што Лукашэнка захоча наўзамен? Што за гульня ідзе паміж Варшавай і Беларуссю вакол Саюза палякаў Беларусі і Анджэя Пачобута? Якія наступствы можа мець паход Сяргея Ціханоўскага “за справядлівасцю” і супраць “клоўнаў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандр Класкоўскі

    Claim euroradiofm

    In order to claim this podcast we'll send an email to with a verification link. Simply click the link and you will be able to edit tags, request a refresh, and other features to take control of your podcast page!

    Claim Cancel